Аляксандар Чыжэўскі
савецкі біяфізык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Леанідавіч Чыжэўскі (1897, места Цеханавец Гарадзенскай губэрні, цяпер Польшча — 20 сьнежня 1964) — біяфізык, адзін з заснавальнікаў геліябіялёгіі.
Скончыў Маскоўскі археалягічны інстытут (1917) і Маскоўскі камэрцыйны інстытут (1918), вучыўся на фізыка-матэматычным (1915—1919) і мэдычным факультэтах Маскоўскага ўнівэрсытэту, дзе і працаваў у 1917—1927 у Лябараторыі зоапсыхалёгіі Наркамату асьветы Расеі (з 1925, загаднік Цэнтральнай навукова-дасьледчай лябараторыі іянізацыі з 1931), загаднік лябараторыі Упраўленьня будаўніцтвам Палаца Саветаў.
У 1939 абраны ганаровым прэзыдэнтам на Першым Міжнародным кангрэсе па біялягічнай фізыцы і касьмічнай біялёгіі ў Нью-Ёрку. Быў накіраваны Мэмарандум пра навуковыя працы Чыжэўскага ад імя кангрэсу ў Нобэлеўскі камітэт, але навуковец адмовіўся ад вылучэньня на Нобэлеўскую прэмію «з этычных матываў».
У 1942 быў рэпрэсаваны, знаходзіўся ў лягерах Сьвярдлоўскай вобласьці Расеі і Казахстану. Рэабілітаваны ў 1958, пасьля чаго вярнуўся ў Маскву.
Навуковыя працы па дасьледаваньні ўплыву касьмічных фізычных фактараў і ўзьдзеяньня паветраных іёнаў (аэронаў) на жывыя арганізмы. Усталяваў залежнасьць паміж цыкламі сонечнай актыўнасьці і многімі зьявамі ў біясфэры.
Аўтар успамінаў «Усё жыцьцё» (1947) і зборніка «Вершы» (1987).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads