Цеханавец
места ў Падляскім ваяводзтве Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цеханавец (польск. Ciechanowiec) — места ў Польшчы, на рацэ Нурцы. Цэнтар меска-сельскай гміны Высокамазавецкага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2018 год — 4655 чалавек. Знаходзіцца на за 65 км на паўднёвы захад ад Беластоку. Аўтамабільныя дарогі на Бельск, Востраў Мазавецкі, Сямятычы, Замбраў.
Цеханавец — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша каля мяжы з Мазовіяй, адна з рэзыдэнцыяў магнацкага роду Кішкаў і старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар шарытак, помнікі архітэктуры XVIII ст.
Remove ads
Гісторыя
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
Цеханавец заснаваў у XV ст. адзін з прадстаўнікоў роду Кішкаў, якіх пазьней пачал зваць Кішкамі Цеханавецкімі[1]. У 1429 годзе вялікі князь Вітаўт надаў месту Магдэбурскае права. У сярэдзіне XVI ст. кашталян троцкі Пётар Кішка збудаваў замак на правым беразе Нурцу. У гэты час у месьце дзеяла царква.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Цеханавец перайшоў да Каралеўства Польскага. Па сьмерці апошняга з прадстаўнікоў роду Януша Кішкі ў 1653 годзе места па кудзелі стала ўладаньнем Брэмэраў. Потым Цеханавец знаходзіўся ў валоданьні Асалінскіх, Шчукаў, Цяцерскіх. За часамі Паўночнай вайны швэдзкія войскі зруйнавалі замак. На 1794 год у Цеханаўцы было 230 будынкаў.
Пад уладай Прусіі і Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Цеханавец апынуўся ў складзе Прусіі, з 1807 году — у складзе Расейскае імпэрыі, у Бельскім павеце Беластоцкай вобласьці (левабярэжны Стары Цеханавец) і Ломжынскай губэрні (правабярэжны Новы Цеханавец). 5 сакавіка 1870 году зьявіўся праект мескага гербу: «у срэбным полі чырвоны конь з залатымі вачыма і языком»[2].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Цеханавец занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Цеханавец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У гэты час было 361 жылы дом у Старым Цеханаўцы і 193 жылыя дамы ў Новым Цеханаўцы. У 1938 годзе абедзьве чатскі места злучыліся.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году Цеханавец акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Цеханавец увайшоў у склад БССР, дзе стаў цэнтрам раёну Беластоцкай вобласьці. У 1941—1944 гадох места зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Цеханавец Польскай Народнай Рэспубліцы.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XVIII стагодзьдзе: 1794 год — 2650 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1880 год — 4462 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 3291 чал. у Старым Цеханаўцы (1525 муж. і 1766 жан.), зь іх паводле веры 1568 каталікоў, 39 праваслаўных, 34 эвангелісты і 1649 юдэяў, паводле нацыянальнасьці (згодна з афіцыйнай польскай статыстыкай) 1653 палякі, 11 беларусаў, 21 немец, 3 расейцы і 1603 жыдоў[3]; 1658 чал. у Новым Цеханаўцы (776 муж. і 882 жан.), зь іх 736 палякаў, 1 немец, 919 жыдоў і 2 іншай
- XXI стагодзьдзе: 2018 год — 4655 чал.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура
У Цеханаўцы працуе музэй сельскай гаспадаркі імя Крыштапа Клюка.
Славутасьці
- Замчышча з аркадным мурам
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1731–1737)
- Кляштар Сясьцёр Міласэрнасьці (шарытак; XVIII ст.)
- Могілкі: каталіцкія, капліца-пахавальня Шчукаў (1859); праваслаўныя; юдэйскія; эвангелісцкія
- Сынагога Старая (канец XIX ст.)
- Сядзіба Старынскіх (XIX ст.)
- Царква Ўшэсьця Гасподняга (1864; мураўёўка)
Страчаная спадчына
- Замак Кішкаў (XVI ст.)
Галерэя
- Славутасьці Цеханаўцу
- Замкавы мур
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
- Кляштар шарытак
- Капліца-пахавальня Шчукаў
- Сядзіба Старынскіх
- Царква-мураўёўка
- Сынагога
- Юдэйскія могілкі
Асобы
- Аляксандар Чыжэўскі (1897—1964) — біяфізык, адзін з заснавальнікаў геліябіялёгіі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads