Аляксандар Шпілеўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Фра́нцавіч Шпіле́ўскі (нар. 28 траўня 1953, Бабруйск) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Рэспублікі Беларусь (2001—2014).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў Менскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1981), Вышэйшую школу КДБ СССР (1990), юрыст[1].
Працоўную дзейнасьць пачаў мулярам у трэсьце «Макееўшахтабуд» Данецкай вобласьці УССР. Адслужыў у Савецкай арміі, пасьля з 1974 па 1992 служыў у КДБ БССР на розных пасадах. Апошняе месца службы — начальнік аддзелу Менскага гарадзкога ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю. З 1992 па 1996 працаваў начальнікам упраўленьня, начальнікам інспэкцыі Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь па горадзе Менску.
У 1995 року абраны ў склад Вярхоўнага Савету XIII скліканьня, адкуль перайшоў у прызначаную Лукашэнкам Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу[2]. У 2000 року абраны ў склад Палаты прадстаўнікоў II скліканьня[3]. Дэпутат беларуска-расейскага парлямэнцкага сходу.
З 8 траўня 2001 року быў памочнікам прэзыдэнта — галоўным інспэктарам па Менску. 24 верасьня прызначаны старшынём Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі
Remove ads
Узнагароды
Сям’я
Жанаты, мае сына і дачку.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads