Аляксандар Юдзіцкі (сын Канстанціна)
(XVII ст.) кашталян менскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Юдзі́цкі (па-польску: Aleksander Judycki, ? – 1677) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, каралеўскі дваранін, рэчыцкі войскі, ясвонскі староста з 1664, кашталян менскі з 1672 годзе.
З роду Юдзіцкіх гербу ўласнага «Радван зьменены», сын рэчыцкага стольніка Канстанціна і Цэцыліі Ясеньскай, дачцы пісара літоўскага Мікалая і Марыны Сапегі.
Набыў у Масальскага ясвонскае староства, якое потым перадаў сыну Ежы Канстанціну. Падпісаў ад вівіленскага і менскага ваяводзтваў элекцыю караля Яна Казімера. Быў палкоўнікам каралеўскіх войскаў і рэгімэнтарам у Жамойці. У 1655 годзе вызначыўся ў баявых дзеяннях супраць швэдаў у Жамойці. На чале харугвы ўдзельнічаў у вайне з Маскоўскай дзяржавай 1664-1667. Ахвяраваў значныя грошы на набор жаўнераў дзеля швэдзкай і маскоўскай войнаў, якія сойм 1677 года даручыў яму вярнуць.
Валодаў землямі ў Ашмянскім, Рэчыцкім і Слонімскім паветах.
Быў жанаты на Ганьне Фэліцыяне Вэнжык-Рудзкай і меў зь ёй трох сыноў: рэчыцкага падстолія і ясвонскага старосту Ежы Канстанціна, луцкага каноніка Мікалая і Яна Паўла.
Remove ads
Літаратура
- Boniecki A. Herbarz polski, T. 1-17, dodatek – Warszawa 1899-1913.
- Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads