Аляксандар Юльян Міцкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандар Юльян Міцкевіч
Remove ads

Аляксандар Юльян Міцке́віч (польск. Aleksander Julian Mickiewicz; 1801, Наваградак[a][1]. Наваградзкага павету Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя — 16 лістапада 1871, Кобрынь, Кобрынскі павет, Гарадзенская губэрня — юрыст, прафэсар права, малодшы брат Адама Міцкевіча.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Паходжаньне

Бацька Аляксандра Мікалай выводзіў сваё паходжаньне са шляхецкага роду Рымвідаў-Міцкевічаў гербу «Порай», заснавальнікам якога нібыта быў літоўскі баярын Рымвід[2]. Брат Аляксандра Адам Міцкевіч пісаў аб баярыне Рымвідзе ў сваёй «Гражыне». Аднак дваранства Рымвідаў-Міцкевічаў не было прызнана й зацьверджана ў Расейскай імпэрыі, бо Міцкевічы не прадставілі слушных доказаў[3]. Маці паэта, Барбара, якая мела сястру-блізьніцу Марыяну, нарадзілася ў 1768 годзе[4], паходзіла з роду Маеўскіх гербу «Стары конь», у Наваградзкім ваяводзтве вядомым зь сярэдзіны XVII ст. Яе бацькамі былі Матэвуш Маеўскі, які пад канец жыцьця быў эканомам у маёнтку Чомбраў, які належаў Вузлоўскім, і Кацярына-Ганна з Арэшкаў, дачка наваградзкага ротмістра Юзэфа Арэшкі.

Remove ads

Жыцьцяпіс

Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудзкай дамініканскай школе. У 1823 годзе з адзнакай закончыў юрыдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. У час студэнцтва актыўна ўдзельнічаў у таварыстве філярэтаў, за што быў арыштаваны й у лістападзе 1823 году — красавіку 1824 году адбываў зьняволеньне ў кляштары францысканцаў у Вільні. Адзін год працаваў у канцылярыі лясных справаў Валынскай губэрні. У 1825 годзе ўдасканальваў юрыдычную адукацыю ў Пецярбурскім і Маскоўскім унівэрсытэтах, дзе быў узнагароджаны як лепшы студэнт і ў 1826 годзе атрымаў званьне «Магістар заканадаўчага й царкоўнага права». Шэсьць гадоў быў выкладчыкам рымскага й літоўска-польскага права ў Крамянецкім ліцэі (Украіна). У год адкрыцьця Кіеўскага ўнівэрсытэту Сьвятога Ўладзіміра абраны сябрам навуковай рады й прафэсарам рымскага права ўнівэрсытэту[b]. Са студзеня 1838 году — прафэсар і дэкан юрыдычнага факультэту Харкаўскага ўнівэрсытэту. У жніўні 1858 году сышоў на пэнсыю.

Каля 1859 г. вярнуўся ў Літву з намерам набыць (а дакладней — выкупіць) фальварак Завосьсе альбо фамільны дом у Наваградку, канфіскаваны падчас рэпрэсый за ўдзел старэйшага брата Францішка ў Лістападаўскім паўстаньні. Пляны Аляксандра не зьдзейсьніліся, таму ён выкупіў невялікі маёнтак Губэрня пад Кобрынам, дзе пражыў больш 10 гадоў. Там ён працягваў займацца гісторыка-літаратурнай дзейнасьцю. У перапынках паміж гаспадарчымі справамі рыхтаваў да друку навуковыя працы «Энцыклапедыя права» і «Курс рымскага права». Выдаў у Варшаве вучэбны дапаможнік па «Літоўскім Статуце» — «Пра ўплыў рымскага права на літоўска-польскае й маскальскае заканадаўства». Публікаваў артыкулы «Пра побыт і этнаграфію сялян Кобрынскага павета». За гады жыцьця на Кобрыншчыне сям’ю Міцкевічаў неаднойчы наведвалі пляменьнікі — дзеці Адама Міцкевіча — Уладзіслаў (упершыню наведаў Кобрын у 1861), Марыя (у 1862), пазьней — Юзэф.

Аляксандар Міцкевіч перажыў свайго старэйшага брата Адама на 16 гадоў. Высока цаніў яго як паэта. Сабраў велізарную бібліятэку ў памяць брата й перадаў у Кобрынскі хрысьціянскі храм і Варшаўскую Акадэмію навук. Публікаваў артыкулы «Пра побыт і этнаграфіі сялян Кобрынскага павета».

Thumb
Магіла Аляксандра Міцкевіча на кобрынскіх могілках

Памёр Аляксандар Міхайлавіч Міцкевіч 16 лістапада 1871[c] году й пахаваны на старых кобрынскіх могілках каля Петра-Паўлаўскай царквы.

Remove ads

Сям’я

У 1847 годзе ажаніўся з Тэрэзай Тэраевіч, у шлюбе зь якой мелі дачку дачку Марыю Міцкевіч, у замужніцтве — Сьвянціцкая й сына Францішака. Сын Францішак стане ўдзельнікам Студзеньскага паўстаньня й прыхільнікам Рамуальда Траўгута, пасьля ён пабраўся шлюбам у ўдавой Рамуальда Траўгута Антанінай Касьцюшка.

Ушанаваньне памяці

Захаваўся помнік на сямейнай магіле Міцкевічаў, дзе пахаваны Аляксандар, яго жонка Тэрэза і сын Францішак. Помнік уяўляе сабой вэртыкальную кампазыцыю зь фігурай анёла з крыжам, абвітым кляновай галінкай. Статуя была выраблена па праекце Андрэя Прушынскага з Варшавы.

Заўвагі

  1. Зь ліста Аляксандра Міцкевіча да Францішка Міцкевіча 1860 году: У сваім лісьце ты сумняешся наконт месца нараджэньня брата нашага Адама і выказваеш здагадку пра Літоўку. Мушу таму растлумачыць пра гэта падрабязна. Пытаньне пра месца нараджэньня ўзьнікла з таго, што Бёлт, пакупнік нашага дому, хоча дзеля спэкуляцыі хоча выказаць здагадку, што Адам нарадзіўся ў камяніцы, каб там паставіць помнік і каб ён меў карысьць ад наведвальнікаў, а то і ўвогуле мог прадаць гэтае месца грамадзянам за вялікую суму... Калі ты, будучы старэйшым, ужо навучаўся ў школе, і я доўга сядзеў каля маці, я быў сьведкам яе найбольш сяброўскіх размоваў са старэйшымі жанчынамі, і ўсе дэталі ўрэзаліся ў маю памяць, і многія зь іх пазьней былі пацьверджаны другімі крыніцамі, у тым ліку й месца, дзе жылі нашы бацькі й дзе мы нарадзіліся. Ты нарадзіўся ў доме Дабравольскай, на базыльскім завулку; я ў доме Камінскіх, двое малодшых у доме Дэнейноўскіх, на вуліцы Жыдоўскай. Адам, аднак, нарадзіўся ў Завосьсі.
  2. Стаў першым прафэсар права ў Кіеўскім унівэрсытэце.
  3. На надмагільным помніку пазначана: 4 (16) лістапада 1871 году.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads