Францішак Браніслаў Міцкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Францішак Браніслаў Міцкевіч
Remove ads

Францішак Браніслаў Міцке́віч (польск. Franciszek Bronisław Mickiewicz; 1796[a], Наваградак Наваградзкага павету Слонімскай губэрні, Расейская імпэрыя — 13 лістапада 1862, Ражнова, гміна Абарнікі, Прускае каралеўства (сёньня — Велікапольскае ваяводзтва, Польшча) — удзельнік паўстаньня 1830—1831 гадоў, старэйшы брат Адама Міцкевіча.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Паходжаньне

Бацька Францішка Мікалай выводзіў сваё паходжаньне са шляхецкага роду Рымвідаў-Міцкевічаў гербу «Порай», заснавальнікам якога нібыта быў літоўскі баярын Рымвід[2]. Брат Францішка Адам Міцкевіч пісаў аб баярыне Рымвідзе ў сваёй «Гражыне». Аднак дваранства Рымвідаў-Міцкевічаў не было прызнана й зацьверджана ў Расейскай імпэрыі, бо Міцкевічы не прадставілі слушных доказаў[3]. Маці паэта, Барбара, якая мела сястру-блізьніцу Марыяну, нарадзілася ў 1768 годзе[4], паходзіла з роду Маеўскіх гербу «Стары конь», у Наваградзкім ваяводзтве вядомым зь сярэдзіны XVII ст. Яе бацькамі былі Матэвуш Маеўскі, які пад канец жыцьця быў эканомам у маёнтку Чомбраў, які належаў Вузлоўскім, і Кацярына-Ганна з Арэшкаў, дачка наваградзкага ротмістра Юзэфа Арэшкі.

Remove ads

Жыцьцяпіс

Прымаў удзел у Лістападаўскім паўстаньні ў званьні падпаручніка[1]. Падчас паўстаньня быў прызначаны паўстанцкім кіраўніком Наваградку. Удзельнічаў у бітвах пад Варшавай, атрымаў званьне паручніка, быў узнагароджаны Срэбным Крыжам ордэну Virtuti Militari[1]. З пашпартам памерлага паўстанца Юстына Поля змог перайсьці мяжу з Прусіяй, пасьля чаго быў інтэрнаваны пад Мальбаркам[1]. За ўдзел у паўстаньні Міцкевічы страцілі фальварак Завосьсе й дом у Наваградку, якія былі канфіскаваны расейскай уладай.

Некаторы час жыў у Лукаве, а пазьней ад 1859 у Ражнове, дзе памёр у 1862 г.[1] Быў пахаваны ў мясцовым касьцёле[1]. Аўтар успамінаў, вядомых, як крыніца да біяграфічных зьвесткаў аб Адаме Міцкевічу. Паводле сучасьнікоў быў гарбатым[1].

Remove ads

Літаратура

Заўвагі

  1. Польскі дасьледнік-краязнаўца Павал Андэрс падае год нараджэньня Францішка Міцкевіча, як 1795 г.[1].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads