Аляксандар VIII
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр VIII (па-лацінску: Alexander VIII PP.), сьвецкае імя П’етра Вітэ Атабона (па-італьянску: Pietro Vitto Ottoboni; 22 красавіка 1610, Вэнэцыя, Вэнэцыянская рэспубліка — 1 лютага 1691, Рым, Папская вобласьць) — папа рымскі з 6 кастрычніка 1689 да 1 лютага 1691 году.
П’етра Атабона нарадзіўся 22 красавіка 1610 году ў Вэнэцыі, у сям’і канцлера Вэнэцыянскай рэспублікі. Атрымаў юрыдычную адукацыю ва ўнівэрсытэце ў Падуі. У 1652 стаў кардыналам і эпіскапам Брэшыі (1654—1664). Пасьля абраньня на папскі пост Аляксандар VIII вярнуўся да практыкі непатызма, прызначыўшы кардыналамі дваіх Атабона, Марка і П’етра. Дваццацідвухгадовы кардынал П’етра Атабона быў вядомым апекуном тэатру. У пэрыяд пантыфікату Аляксандра VIII адносіны з Францыяй значна палепшыліся. Вярнуў Авіньён; аказаў дапамогу Польшчы і Вэнэцыі ў іх барацьбе з Турэччынай.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads