Аляксейкі (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксе́йкі[1] — вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Стайкаўскага сельсавету. На поўначы вёскі праходзіць аўтастрада Р44.
Remove ads
Гісторыя
Першае ўпамінаньне вёскі датуецца 1559 годам. Ян Віктарын, судзьдзя Слонімскі, трымальнік івацэвіцкага двара, скардзіцца маршалку Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) Рыгору Валовічу на тое, што «1559 року, месяца ноябра 24 дня, в пятницу, пан Лев Борысович Обрезцов[a] нет ведома для которое прычины, з многими слугами и подданными своими наехавши мцно кгвалтом на власный кгрунт именья его милости Ивачевского, на поля, на дубровы, на сеножати за селом Олисиевцы, отъехал на колько десят бочок поля, а сеножатей также на колько стирт сена, и тем дубровы и лесов не мало, копцы давные разметать и грани з сосон и з дубов вырубати а стену ново положити и копцы покопати казал».
Празь сем гадоў, у 1566 годзе, падобная межавая спрэчка зноў узьнікла паміж падданымі новага ўладальніка Івацэвіцкага маёнтку Яна Юр’евіча Багуматкі «села его Олисеевич» і людзьмі бялавіцкімі Васіля Тышкевіча. Яшчэ колькі раз у адной форме «села Ивацевичского Олисеевичы».
У 1886 годзе ў вёсцы 8 двароў, жыхароў — 184, царкоўна-прыходзкая школа[2]. У 1892 годзе Аляксееўская народная вучэльня, 83 хлопчыкі, настаўнік Восіп Паўлавіч Кацэвіч, закончыў Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю; настаўнік закона Божага, сьвятар мясцовай царквы Аляксей Асялынскі, закончыў Цьвярскую духоўную сэмінарыю[3]. у 1905 годзе: Аляксееўскае народная вучэльня, 48 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі, настаўнік Макавельскі, закончыў Гарадзенскую гімназію, гадавы аклад — 260 р.; настаўнік закона Божага, сьвятар Вядзельскі Аляксей Фаміч, з акладам у 40 рублёў[4].
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 95 чалавек
- 1999 год — 121 чалавек
Заўвагі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads