Аляксей Залескі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксе́й Іва́навіч Зале́скі (нар. 7 кастрычніка 1994 году) — беларускі футбаліст, абаронца віцебскага МЛ.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
З 2010 году пачаў выступаць за дубль менскага «Дынама». У сэзоне 2011 году ўжо дэбютаваў у асноўнай камандзе, калі ў двух апошніх турах выходзіў у стартавым складзе дынамаўцаў. У 2012 годзе, аднак, ужо гуляў толькі за дубль. У сакавіку 2013 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Бяроза-2010»[4]. За два гады здолеў замацавацца ў цэнтры абароны бярозаўскай каманды.
У лютым і сакавіку 2015 году быў на праглядзе ў «Граніце» і «Слуцку», але не падышоў аніводнаму з клюбаў[5][6]. У сакавіку 2015 году зноў трэнаваўся зь «Бярозай-2010», аднак у красавіку ўсё ж перайшоў у «Слуцак» на правах арэнды[7]. Дэбютаваў у асноўнай камандзе «Слуцка» 3 траўня 2015 году, выйшаўшы ў пачатковым складзе ў матчы супраць «Граніту» (1:2). Неўзабаве здолеў замацавацца на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. Па заканчэньні сэзону вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[8].
У лютым 2016 году «Слуцак» дамовіўся з «Дынама» аб падаўжэньні арэнды на сэзон 2016 году[9]. У сэзоне 2016 году ўжо быў асноўным цэнтральным абаронцам каманды. У сьнежні 2016 году вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[10]. У студзені 2017 году, пакінуўшы сталічны клюб, перайшоў у «Віцебск»[11]. Пачынаў сэзон 2017 году ў першым складзе каманды, гуляў на пазыцыях цэнтральнага і левага абаронцы. Пазьней пачаў радзей зьяўляцца на полі. У ліпені 2018 году быў аддадзены ў арэнду менскаму «Промню»[12], дзе пачаў часьцей зьяўляцца ў стартавым складзе.
У студзені 2019 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Віцебск»[13] і далучыўся да «Промня» на трывалай аснове. У сакавіку 2019 году «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся зь мясцовым «Дняпром», Аляксей трапіў у склад аб’яднанай каманды. Быў асноўным абаронцам магілёўскага клюбу, з 5 галамі стаў другім бамбардзірам каманды, аднак паводле вынікаў сэзону 2019 году «Дняпро» страціў месца ў Найвышэйшай лізе. У студзені 2020 году прыяднаўся да «Менску»[14], дзе стаў гульцом стартавага складу. Па заканчэньні кантракта ў студзені 2021 году пакінуў «Менск»[15]. Пазьней далучыўся да казаскага «Касьпію» і ў сакавіку быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці гульца клюбу[16]. Спачатку часьцей выходзіў на замену, пазьней замацаваўся ў першай адзінаццатцы дружыны.
У студзені 2022 году вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[17]. Рэгулярна выходзіў у стартавым складзе каманды. У студзені 2023 году па заканчэньні кантракта пакінуў Жодзіна[18] і неўзабаве зноў далучыўся да «Касьпію»[19]. Пакінуў казаскі клюб у ліпені 2023 году[20] і хутка вярнуўся ў «Тарпэда-БелАЗ»[21]. У сьнежні 2023 году падоўжыў кантракт з жодзінскім клюбам да сканчэньня сэзону 2024 году[22]. У сьнежні 2024 году быў прадстаўлены як футбаліст віцебскага клюбу МЛ[23].
Міжнародная
Выступаў за юнацкія зборныя рознага веку. У 2013—2016 гадах быў гульцом моладзевай зборнай Беларусі.
Remove ads
Дасягненьні
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2023, 2024
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2024
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads