Аляксей Наско

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксей Наско (нар. 15 жніўня 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага МЛ.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец ДЮСШ «Белкард». З 2012 году пачаў выступаць за дубль гарадзенскага «Нёмана». У сэзоне 2014 году замацаваўся ў рэзэрвовай камандзе гарадзенцаў. Перад сэзонам 2015 году значная колькасьць маладых гульцоў, у тым ліку і Наско, была пераведзеная ў асноўны склад. 21 сакавіка 2015 году дэбютаваў у першай камандзе «Нёмана» ў першым матчы чвэрцьфіналу Кубка Беларусі супраць БАТЭ (0:1), выйшаўшы на замену ўжо ў кампэнсаваны час. 30 траўня 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 68-й хвіліне матчу супраць «Граніта» (2:0).

У першай палове сэзону 2016 году выступаў пераважна за дубль, у той час як за галоўную каманду згуляў толькі адзін матч. У жніўні 2016 году быў аддадзены ў арэнду «Смаргоні»[4]. Па заканчэньні сэзону 2016 году вярнуўся ў Горадню[5], аднак сэзон 2017 году распачаў у складзе сталічнага «Энэргетыка-БДУ». На наступны сэзон стаў капітанам каманды і ў якасьці трывалага гульца асноўнага складу дапамог ёй прасунуцца ў Найвышэйшую лігу.

У лютым 2019 году падоўжыў кантракт зь менскім клюбам[6]. У сэзоне 2019 году заставаўся асноўным гульцом сталічнай каманды, толькі з чэрвеня перастаў зьяўляцца на полі праз траўмы. У ліпені 2019 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама», аднак застаўся ў «Энэргетыку-БДУ» на правах арэнды да сканчэньня сэзону[7]. У верасьні акрыяў пасьля траўмы і вярнуў месца ў пачатковым складзе. У сьнежні 2019 году вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[8], але неўзабаве зноў далучыўся да «Энэргетыка-БДУ»[9]. У верасьні 2020 году, скасаваўшы пагадненьне з дынамаўцамі, стаў гульцом сталічнага клюбу на трывалай аснове[10]. Хутка склаў кантракт з барысаўскім БАТЭ, які пачаў дзеіць з 1 студзеня 2021 году[11].

У складзе барысаўчанаў звычайна выходзіў на замену. У ліпені 2021 году быў аддадзены ў арэнду ў «Тарпэда-БелАЗ»[12], дзе гуляў пераважна ў першай адзінаццатцы. Па заканчэньні арэнды ў студзені 2022 году вярнуўся ў БАТЭ[13]. У ліпені 2022 году на правах арэнды далучыўся да казаскага «Мактааралу»[14]. У студзені 2023 году па вяртаньні з арэнды пачаў трэнавацца з БАТЭ[15], а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ва ўзбэцкі «Бунядкор»[16]. У студзені 2024 году падпісаў кантракт з «Сагдыянай»[17]. У 2025 годзе вярнуўся на радзіму, склаўшы працоўную дамову з наваком Найвышэйшай лігі віцебскім МЛ.

Міжнародная

26 сакавіка 2017 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), выйшаўшы ў стартавым складзе таварыскага матчу супраць зборнай Латвіі (3:4).

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads