Аляксей Пятроў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксей Пятроў (нарадзіўся 30 красавіка 1991 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пачаў кар’еру ў салігорскім «Шахцёры». Спачатку гуляў за дубль, потым пачаў трапляць у асноўны склад. Першую палову сэзону 2012 году правёў у арэндзе ў пінскай «Хвалі», а пасьля вярнуўся ў Салігорск.

У сакавіку 2013 году на правах арэнды стаў гульцом берасьцейскага «Дынама»[2], аднак ужо ў жніўні 2013 году быў накіраваны ў арэнду да клюбу «Іслачы»[3]. У першым жа матчы ў кашулі «Іслачы» атрымаў траўму, празь якую выбыў на месяц, але пазьней вярнуўся ў асноўны склад. Па заканчэньні сэзону 2013 году вярнуўся з арэнды ў салігорскі «Шахцёр»[4], у сэзоне 2014 году гуляў пераважна за дубль салігорскага клюбу. У красавіку 2015 году падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[5]. У сьнежні 2015 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сэзон[6]. У сэзоне 2016 году звычайна выходзіў на замену на сканчэньне матчаў. Да сэзону 2017 году рыхтаваўся разам з «Гарадзеяй», але ў сакавіку 2017 году вярнуўся ў «Іслач»[7], які пакінуў у ліпені 2017 году[8]. У жніўні 2017 году перайшоў у клюб «Ліда»[9], які пакінуў па заканчэньні сэзону[10].

Міжнародная

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads