Гародня (Гараднянскі раён)
места ва Ўкраіне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гаро́дня (укр. Городня) — места ва Ўкраіне, на рацэ Чыбрыжу. Адміністрацыйны цэнтар Гараднянскага раёну Чарнігаўскай вобласьці. Насельніцтва на 2024 год — 11 000 чалавек. Чыгуначная станцыя.
Гародня — места гістарычнай Севершчыны на мяжы з Чарнігаўшчынай. Побач зь местам праходзіць паўднёва-ўсходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Remove ads
Гісторыя
Захавалася сьведчаньне азначэньня жыхароў ваколіцаў Гародні ліцьвінам: «…Ивашка Еремеев сказался: родом литвин[a] Гродцкого повету <…> покиня он в Гродни детей своих <…> пошол от голоду з женою своею и с меншею дочерью с Анюткою в Серпееск <…> Осташко Жданов сказался: литвин Гродцкого повету королевского села Кундина <…> пошол от голоду кормитца в город в Гродню» (1628 год)[4].
У 1786 годзе ўкраінскі гісторык і этнограф Апанас Шафорнскі(uk) адзначаў, што вакол Гародні і Новага Места гавораць ужо «па-літоўску»[5].
Remove ads
Насельніцтва
Колькасьць
1897 | 1926 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2018 |
---|---|---|---|---|---|---|---|
4310 | 4971 | 8842 | 9784 | 11 941 | 15 092 | 14 043 | 12 227 |
Мова
Асобы з Гародні
- Іван Рэмбаловіч — сотнік Арміі УНР, ваяр дывізіі СС «Галіччына», ваяр Украінскай паўстанчай арміі
- Леў Бірук — украінскі палітык
- Ала Байдак — народная майстрыха
Заўвагі
- Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[2] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[3]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads