Алёшкі (археалягічны помнік)

курганны могільнік у Мядзельскім раёне From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алёшкі — археалягічны помнік: курганны могільнік каля в. Алешкі (Мядзельскі раён, Менская вобласьць).

Апісаньне

На правым беразе ракі Страча, за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі. 12 курганоў вышынёй 0,7—1,5 м, дыямэтрам 6—11 м, з каменнымі абкладкамі на схілах. Выявіў і дасьледаваў 8 насыпаў у 1895 годзе Фёдар Пакроўскі, абсьледаваў у 1979 г. Яраслаў Зьвяруга. Пахавальны абрад — трупаспаленьне на даляглядзе, у грунтавых ямах, у насыпе, пахаваньні адзіночныя і 1 двайное. Суправаджальны інвэнтар — жалезныя наканечнікі коп’яў, сякеры, нажы, шылы, шпоры, спражкі, кольцы, бронзавы пінцэт, фрагмэнты гліняных збаноў. Датуецца 2-й паловай I-га тыс.

Remove ads

Літаратура

  • Звяруга, Я. Г. Алешкі / Я. Г. Звяруга // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 33 — 34. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Звяруга, Я. Г. Алёшкі / Я. Г. Звяруга // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 27. — ISBN 978-985-11-0353-5.
  • Покровский, Ф. В. К исследованию бассейна Вилии в археологическом отношениии / Ф. В. Покровского. — М.: Типография Г. Лисснера и А. Гешеля, 1899. — [2], 101 с.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads