Алівін
хімічнае злучэньне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аліві́н (па-лацінску: оlіvа — пародаўтваральны мінэрал, магнэзіяльна-жалезісты сылікат з формулай (Mg,Fe)2[SiO4]. Мае FеО 8-12 %, радзей 20% і МgO 45-50% (ня блытаць зь мінэралам алівінітам — формула Cu2AsO4OH). Разнавіднасьці Алівіна: перыдот[1] — каштоўны камень; форстэрыт — багаты Mg; фаяліт — багаты Fe. Руда алівіну, якая больш чым на 80 % складаецца з форстэрыту, мае назоў Дуніт. На Беларусі як пародаўтваральны мінэрал выяўлены ў крышталёвым фундамэнце й дэвонскіх вулканітах, як акцэсорны мінэрал — у верхнепратэразойскіх адкладах.
Remove ads
Уласьцівасьці
Суадносіны магну й жалеза варʼіруюцца паміж двума канчатковымі элемэнтамі шэрагу цьвёрдых раствораў: форстэрытам (Mg-канцавы элемэнт: Mg2SiO4)[2] і фаялітам (Fe-канцавы элемэнт: Fe2SiO4)[3]. Склад алівіну звычайна выражаецца ў малярных працэнтах форстэрыту (Fo) і/або фаяліту (Fa) (напрыклад, Fo70Fa30 або проста Fo70 з указаньнем Fa30). Тэмпэратура плаўленьня форстэрыту незвычайна высокая пры атмасфэрным ціску, амаль 1900 °C (3450 °F), у той час як у фаяліту яна значна ніжэйшая — каля 1200 °C (2190 °F). Тэмпэратура плаўленьня плаўна зьмяняецца паміж двума канчатковымі элемэнтамі, як і іншыя ўласьцівасьці. Алівін утрымлівае толькі невялікую колькасьць элемэнтаў, акрамя тлену (O), крэмну (Si), магну (Mg) і жалезу (Fe). Манган (Mn) і нікель (Ni) звычайна зьяўляюцца дадатковымі элемэнтамі, якія прысутнічаюць у найбольшых канцэнтрацыях.
Крышталізуецца ў рамбічнай сыстэме, крышталі зярністыя, вострапрызматычныя. Колер аліўкава-зялены бутэлечна-зялёны. Бляск шкляны. Цьвёрдасьць — 6,5—7, шчыльнасьць — 3000—4200 кг/м'.
Алівін даў назоў групе мінэралаў з падобнай структурай (група алівіну), да якой адносяцца тэфраіт (Mn2SiO4)[4], манціцэліт (CaMgSiO4)[5], ларніт (Ca2SiO4)[6] і кірштэйніт (CaFeSiO4)[7].
Remove ads
Паходжаньне й распаўсюджаньне
Важны пародаўтваральны мінэрал асноўных і ультраасноўных парод магматычнага паходжаньня Авілін — звычайны мінэрал мэтэарытаў выяўлены ў месяцавым грунце аднак рэдка трапляецца ў асадкавых пародах. Адно з найбуйнейшых у сьвеце радовішчаў алівіну ў Нарвэгіі ля вёскі Ґусдален (па-нарвэску: Gusdalen), за некалькі кілямэтраў ад Огайму (па-нарвэску: Åheim) ў перыдатытавым масіве Альмклоўдален (па-нарвэску: Almklovdalen)[8].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads