Амар Мармуш
эгіпецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ама́р Марму́ш (па-арабску: عمر مرموش; нар. 7 лютага 1999 году) — эгіпецкі футбаліст, нападнік ангельскага клюбу «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Эгіпту.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Мармуш дэбютаваў на прафэсійным узроўні ў складзе клюбу «Вадзі Дэгля» ў эгіпецкай Прэм’ер-лізе 8 ліпеня 2016 году, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Аль-Ітыгад», які скончыўся перамогай Мармушавага клюбу зь лікам 3:2.
Ужо хутка гулец быў заўважаны ў Эўропе, склаўшы кантракт зь нямецкім «Вольфсбургам». 26 траўня 2020 году запачаткаваў выступы ў Бундэсьлізе, згуляўшы ў матчы супраць «Баеру». Дзеля павышэньня гульнёвага часу на пачатку 2021 году эгіпцянін на правах арэнды далучыўся да «Санкт-Паўлі» з другога дывізіёну Нямеччыны[3]. Да сканчэньня сэзону Мармуш згуляў 21 матч ды адзначыўся 7 галамі. Сэзон 2021—2022 гадоў правёў у складзе «Штутгарту», дзе таксама быў на правах арэнды. 15 траўня 2023 году было абвешчана, што Мармуш далучыцца да франкфурцкага «Айнтрахту» як вольны агент і апране кашулю з 7-м нумарам[4]. 27 жніўня таго ж году забіў свой першы гол у Бундэсьлізе ў матчы супраць «Майнцу». За дэбютны сэзон згуляў 37 матчаў і 16 галоў, чым прывабіў скаўтаў з шэрагу ангельскіх клюбаў. Аднак, гулец застаўся ў Нямеччыне. Бадзёра пачаў сэзон 2024—2025 гадоў, стаўшы паводле вынікаў першай паловы сэзону другім бамбардзірам Бундэсьлігі пасьля Гары Кейна з «Баварыі».
23 студзеня 2025 году ангельскі «Манчэстэр Сіці» абвесьціў аб падпісаньні з Мармушам кантракту на чатыры з паловай гады за 59 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[5][6]. Эгіпцянін дэбютаваў за новы клюб 25 студзеня ў хатнім пераможным матчы супраць «Чэлсі»[7].
Міжнародная
Праз тое, што бацькі футбаліста пэўны час жылі ў Канадзе, Мармуш меў мажлівасьць выступаць за зборную Канады[8], аднак абраў дзеля выступаў зборную Эгіпту. 8 кастрычніка 2021 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай і забіў адзіны гол у пераможным матчы супраць зборнай Лібіі (1:0).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads