Радка Гудас
чэскі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ра́дка Гу́дас (па-чэску: Radko Gudas; нар. 5 чэрвеня 1990 году) — чэскі хакеіст, абаронца клюбу «Анагайм Дакс» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2010 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Тампа Бэй Лайтнінг» пад агульным 66-м нумарам. Сын былога хакеіста Лео Гудаса.
Remove ads
Кар’ера
У прафэсійным хакеі дэбютаваў у складзе клюбу «Кладна». Ужо праз год выправіўся праз акіян, каб далучыцца да каманды Заходняй хакейнай лігі. У 2010 годзе на драфце НХЛ быў абраны клюбам «Тампа Бэй Лайтнінг», пасьля чаго далучыўся да табару каманды з мэтай падрыхтоўкі да новага сэзону. Тым ня менш, гулец прыяднаўся да фарм-клюбу «Норфалк Эдміралз» з Амэрыканскай хакейнай лігі. У выніку абаронца некалькі сэзонаў спаборнічаў у АХЛ, першы чым быў выкліканы ў сакавіку 2013 году «Тампа Бэй Лайтнінг». 5 сакавіка 2014 году Радка атрымаў матч-штраф у сустрэчы з «Далас Старз». У сакавіку 2015 году быў выменяны ў «Філадэлфію Флаерз»[4]. Пасьля яшчэ абараняў колеры «Вашынгтон Кэпіталз» і «Флорыды Пантэрз». 1 ліпеня 2023 году як вольны агент склаў трохгадовую ўгоду з «Анагайм Дакс» за 12 мільёнаў даляраў[5].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads