Анатоль Белы
беларускі грамадзка-культурны дзяяч, навуковец, калекцыянэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Яўхімавіч Белы (10 сьнежня 1939, Старыя Дарогі, Менская вобласьць — 15 лістапада 2011, Менск) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч, навуковец, калекцыянер, стваральнік прыватнага мастацкага музэю ў Старых Дарогах.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Працаваў на самалёце Ан-2 у якуцкім авіяатрадзе ў ЯАССР. Вучыўся ў Якуцкім дзяржаўным унівэрсытэце ў г. Якуцку.[1] Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт у 1967 годзе. Старшыня культурна-асьветнага клюбу «Спадчына»[2] (1984). Сумесна зь сябрамі клюбу «Спадчына» ў 1985 годзе выступіў ініцыятарам звароту ў ЦК КПБ, Саўмін БССР і ВС БССР аб ушанаваньні 125-х угодкаў студзеньскага паўстаньня 1863 году пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Адзін з прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, якія падпісалі ліст ў ЦК КПСС аб стане беларускай мовы і культуры ў Беларусі. З 1995 году выкладаў у БДУ. Сябар Саюзу мастакоў Беларусі (1995), Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (1999). Адзін з заснавальнікаў таварыства «Бацькаўшчына». Адзін з заснавальнікаў і Ганаровы сябар рэдкалегіі беларуска-амэрыканскага часопіса «Полацак» (1991, Кліўлэнд, ЗША).
Сабраў вялікую калекцыю твораў жывапісу, графікі, мэдальернага і дэкаратыўнага мастацтва (каля 3000 адзінак). Арганізатар тэматычных выставаў. Частку сабраных твораў перадаў ВНУ, дзяржаўным музэям. На аснове сваёй калекцыі ў 1990 годзе заснаваў, а 11 сьнежня 1999 году адкрыў на сваёй сядзібе ў горадзе Старыя Дарогі прыватны музэй выяўленчага мастацтва. Выдаў больш за 150 артыкулаў пра беларускае мастацтва і яго гісторыю.
За ўдзел у палітычных акцыях быў неаднаразова арыштаваны, звольнены з працы выкладчыка БДУ.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads