Спадчына (Менск)

гісторыка-асьветны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Менскі культурна-асьветны клюб «Спадчына»[1] — гісторыка-асьветны клюб. Створаны ў сакавіку 1984 года ў Менску з мэтай прапаганды і папулярызацыі беларускай культуры і гісторыі. Кіраўніцтва ажыцьцяўляе рада. На пасяджэньні запрашаюцца пісьменьнікі, грамадзкія дзеячы, абмяркоўваюцца іх навуковыя паведамленьні і рэфераты.

На дабрачынныя сродкі і ахвяраваньні грамады зроблены і пастаўлены помнікі Максіму Багдановічу ў Яраслаўлі, Францыску Скарыне, Міколу Гусоўскаму (абодва 1998, Менск), Эўфрасіньні Полацкае (1999, Менск, 2000, Полацак), Адаму Багдановічу (1998, Халопенічы).

Пры клубе дзейнічае гурт, які праводзіць беларускія народныя сьвяты (гуканьне вясны, Купальле, Каляды).

Грамада была створаная па рашэньні Райвыканком Партызанскага раёну места Менску было перададзена нежылое памяшчэньне па вул. Мендзялеева, 3. Яно было ва ўласнасьці ЖЭС-23, ЖКГ Партызанскага раёну. Райвыканком вызваліў грамаду «Спадчына» ад платы за карыстаньне памяшканьнем. Настаўніцкая газэта паведаміла пра адкрыцьцё новае грамады ў Менску[2].

30 сакавіка 1984 году лічыцца днём заснаваньня грамады «Спадчына». Старшынём грамады стаў Анатоль Яўхімавіч Белы. Памяшканьне грамады было пад рамонтам. Толькі 20 лютага 1985 году было ўрачыстае адкрыцьцё клюбу «Спадчына». На гэтай падзеі былі прысутныя пісьменьнікі Янка Брыль, мастакі Генрых Ціхановіч, Мікола Купава, Віктар Шматаў, Мікола Назарчук, Уладзімер Лятун, Алесь Шатэрнік, вучоныя Пётар Садоўскі, Тамара Кароткая і іншыя.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads