Анатоль Дронь
Украінскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатол́ь Андрэ́евіч Дронь (па-ўкраінску: Анатолій Андрійович Дронь; 18 сакавіка 1945, Седнеў, Чарнігаўская вобласьць, Украінская ССР) — украінскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, дыплямат.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 18 сакавіка 1945 году ў пасёлку Седнеў на Чарнігаўшчыне. Скончыў Кіеўскі інжынэрна-будаўнічы інстытут (1972), Кіеўскую вышэйшую партыйную школу (1979). Кандыдат эканамічных навук.
Працаваў рабочым-бэтоншчыкам домабудаўнічага камбінату № 1 г Кіеў. Служба ў Савецкай Арміі. Працаваў на цаліне ў Казаскай ССР. Намесьнік старшыні выканкаму Дарніцкага раённага Савету г. Кіева. Інструктар, загадчык сэктару гарадзкой гаспадаркі ў апараце ЦК Кампартыі Ўкраіны. У 1986 удзельнік ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС. З 1987 па 1991 — намесьнік міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі СССР.
З 1990 па 1998 — Народны дэпутат Украіны 1-га і 2-га скліканьняў. З 1991 па 1994 — старшыня Дзяржаўнага камітэту Ўкраіны па жыльлёва-камунальнай гаспадарцы. З 1994 па 1997 — старшыня падкамітэту Камітэту Вярхоўнай Рады Ўкраіны па пытаньнях базавых галінаў і сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця рэгіёнаў.
Са студзеня 1998 па чэрвеня 2003 — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Украіны у Рэспубліцы Беларусь. Зь ліпеня 2003 па люты 2005 — намесьнік міністра замежных справаў Украіны па сувязях зь Вярхоўнай Радай Украіны.
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн «За заслугі» III ступені.
Глядзіце таксама
Літаратура
- Українська дипломатична енциклопедія: У 2-х т. / Редкол.: Л. В. Губерський (голова) та ін. — К.: Знання Ўкраїни, 2004 — Т.1 — 760 с / стаття В. М. Матвієнко — 420 с.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads