Анатоль Кузьма

беларускі дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анато́ль Фамі́ч Кузьма́ (нар. 3 лютага 1940) — беларускі дзяржаўны дзяяч, дэпутат Вярхоўнага Савету (1990—1996) і Палаты прадстаўнікоў (1996—2000).

Хуткія факты Дэпутат Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусі XIII скліканьня, Дэпутат Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусі XII скліканьня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў сельскагаспадарчы тэхнікум па спэцыяльнасьці заатэхніка.

Працаваў загадчыкам Нязбодзіцкага вэтэрынарнага ўчастку (1960—1965), дырэктарам Рудаўскага адкормачнага пункту (1965—?), намесьнікам дырэктара племсаўгасу „50 гадоў Кастрычніка“, дырэктарам саўгасу „Вялікасельскі“ Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. З 1988 — зноў на працы ў Рудаўскім адкормачным пункце[2].

У 1990 року абраны ў дэпутаты Вярхоўнага Савету XII скліканьня, дзе ўваходзіў у склад Часовай камісіі па прывілеях[3]. 28 траўня 1995 у другім туры пераабраны дэпутатам Вярхоўнага савету XIII скліканьня[4]. 23 студзеня ўвайшоў у склад парлямэнцкай камісіі па экалёгіі і прыродакарыстаньні[5]. Уваходзіў у пралукашэнкаўскую фракцыю „Згода“, падтрымаў неканстытуцыйны рэфэрэндум па зьмене канстытуцыі і з 27 лістапада 1996 року ўвайшоў у склад створанай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу[6], дзе зьяўляўся сябрам Камісіі па дзяржаўным будаваньні, мясцовым самакіраваньні і рэгляманце.

Па сканчэньні дэпутацкага тэрміну працаваў старшынём Сьвіслацкага раённага выканаўчага камітэту. На гэтай пасадзе зьдзейсьніў усталяваньне ў мескім парку помніка Сталіну[7][8]. У 2001 року адстаўлены, вярнуўся на пасаду дырэктара Сьвіслацкага адкормачнага пункту[2][4].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads