Нязбодзічы
вёска ў Сьвіслацкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нязбо́дзічы[2] — вёска ў Сьвіслацкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар Нязбодзіцкага сельсавету. Каля вёскі працякае рака Бярозаўка (прыток Калонкі).
Вёска разьмешчаная ў пагранічнай зоне[3].
Remove ads
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 1566 годзе, 17 двароў, 83 жыхары. На геаграфічнай мапе XVI ст. вёска пазначаная разам зь Сьвіслаччу, Поразавам, Ялоўкай. Празь Нязбодзічы праходзіў важны гандлёвы шлях з Горадні: Крынкі-Гарадок-Шымкі-Ялоўка—Нязбодзічы—Поразаў.
У 1897 годзе 70 двароў, 425 жыхароў. Побач, пры дарозе Поразаў—Беласток, знаходзіўся хутар пад такой жа назвай, 1 двор, 16 жыхароў.
12 жніўня 1942 году каля чыгункі немцы расстралялі 46 жыхароў Нязбодзіч — 40 мужчын і 6-асабовую жыдоўскую сям’ю[4].
Remove ads
Насельніцтва
- 2000 год — 297 жыхароў, 122 двары
- 2003 год — 292 жыхароў, 122 двары
- 2009 год — 254 чалавекі[1]
Славутасьці
- Брацкая магіла пагранічнікаў.
- Помнік землякам, загінуўшым у нямецка-савецкую вайну.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads