Ангельская Вікіпэдыя
разьдзел Вікіпэдыі ангельскай мовай From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ангельская Вікіпэдыя (анг. English Wikipedia) — разьдзел Вікіпэдыі на ангельскай мове, заснаваны 15 студзеня 2001 году.
Гэта 1-ы разьдзел Вікіпэдыі і набольшая Вікіпэдыя паводле велічыні ў сьвеце. На сёньняшні дзень зьмяшчае 7 029 614 артыкулаў[1]. У 2003 годзе колькасьць артыкулаў у Ангельскай Вікіпэдыі дасягнула 100 000, у 2005 годзе — 500 000, 1 сакавіка 2006 году — 1 000 000, 24 лістапада — 1 500 000. 13 ліпеня 2012 году колькасьць артыкулаў у ангельскай вікіпэдыі склала 4 000 000, 1 лістапада 2015 году — 5 000 000, 23 студзеня 2020 году — 6 000 000.
Remove ads
Крытыка
26 траўня 2020 году сузаснавальнік Вікіпэдыі Лары Сэнгер абнародаваў у сваім блогу допіс «Вікіпэдыя моцна прадузятая». У допісе Сэнгер заявіў, што правіла Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня «мёртвае» ў ангельскай Вікіпэдыі праз пашыраную левую прадузятасьць. Сэнгер адзначыў: «Паколькі журналісты зьвяртаюцца да меркаваньня і актывізму, Вікіпэдыя цяпер прапагандуе спрэчныя пункты гледжаньня на палітыку, рэлігію і навуку». У якасьці прыкладу ён прывёў артыкул Барак Абама, зь якога выключылі зьвесткі пра падаткова-судовы перасьлед апазыцыйнага Руху чаяпіцьця з боку фэдэральнай Служы ўнутраных даходаў у ЗША. Таксама Сэнгер раскрытыкаваў цьверджаньне, быццам спарон — «адна з самых бясьпечных працэдураў у мэдыцыне». Урэшце, ён зьвярнуў увагу на адхіленьне навуковай крытыкі вучэньня пра глябальнае пацяпленьне, бо рэдактары ангельскай Вікіпэдыі «жывуць у сьвеце фантазіяў, які яны самі стварылі». Каб выправіць адхіленьне ад бесстароннасьці, Лары Сэнгер выступіў у падтрымку стварэньня іншых вольных анлайн-даведнікаў на рухавічку вікі[2].
30 чэрвеня 2021 году Лары Сэнгер абнародаваў допіс «Вікіпэдыя больш аднабаковая, чым калі-небудзь». У допісе Сэнгер цьвердзіў, што асьвятленьне прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША 2020 году ў ангельскай Вікіпэдыі было настолькі скрайне левым, што ўяўляла сабой прапаганду. Сэнгер усклаў адказнасьць за гэта на чыстку ад кансэрватыўных крыніцаў навінаў. Ён папярэдзіў, што такое разгортваньне падзеяў зрабіла ангельскую Вікіпэдыю «своеасаблівай паліцыяй думак» і «праціўнікам жвавага народаўладзьдзя». Па выніках свайго агляду некалькіх артыкулаў пра тыя выбары Сэнгер прыйшоў да высновы, што ў ангельскім разьдзеле рэдактары ўхвалялі толькі «крыніцы, прыязныя да глябалісцкага прагрэсівізму». Урэшце, ён заявіў, што ўдзельнікі чысткі ад кансэрватыўных СМІ «хочуць усталяваць межы абмеркаваньня і сказаць вам, як пра гэта думаць»[3].
Спрыяньне расейскаму этнацыду беларусаў
У Ангельскай Вікіпэдыі для буйных населеных пунктаў Беларусі замест традыцыйнай беларускай лацінкі выкарыстоўваюцца трансьлітараваныя расейскія назвы (напрыклад, Vitebsk замест Viciebsk, Gomel замест Homiel і г.д.), для сярэдніх населеных пунктаў назвы трансьлітаруюцца згодна з мэтадам BGN/PCGN-раманізацыі (напрыклад, Kastsyukovichy замест Kaściukovičy, Shchuchyn замест Ščučyn і г.д.), створаным у 1979 годзе для моваў, якія гістарычна ня мелі свайго лацінскага альфабэту. Тым часам імёны літоўскіх князёў і баяраў даюцца не ў традыцыйных для ангельскамоўных тэкстаў (да канца XX стагодзьдзя) набліжаных да гістарычных напісаньнях, а ў сучасных летувізаваных гіпатэтычных формах, якія не сустракаюцца ў гістарычных крыніцах (напрыклад, Vytautas замест Witold, Algirdas замест Olgerd і г.д.).
8 жніўня 2021 году[a] адміністрацыя Ангельскай Вікіпэдыі пад ціскам летувіскіх шавіністаў выдаліла артыкул пра герб Пагоню (створаны ў жніўні 2004 году), зь якога зрабілі перанакіраваньне на герб Летувы[4].
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
- Глядзіце гісторыю зьменаў старонкі en:Pahonia
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads