Анджэй Сапкоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
А́нджэй Сапко́ўскі (па-польску: Andrzej Sapkowski; нар. 21 чэрвеня 1948, Лодзь, Польшча) — польскі пісьменьнік у стылі фэнтэзі. Найбольш перакладаны польскі фантаст пасьля Станіслава Лема[5].
Remove ads
Біяграфія
Анджэй Сапкоўскі нарадзіўся ў Лодзі. Ён скончыў факультэт зьнешняга гандлю Лодзкага ўнівэрсытэту. Працаваў па спэцыяльнасьці ў зьнешнегандлёвай фірме «Skórimpex».
Літаратурную кар’еру пачынаў як перакладнік апавяданьняў для польскага часопіса «Фантастыка». Першае сваё апавяданьне з цыклю «Вядзьмар» (Wiedzmin) (дзякуючы якому і набыў вядомасьць) надрукаваў там жа ў 1986 годзе. У 1992 і 1993 гадах выйшлі першыя зборнікі апавяданьняў «Апошняе жаданьне» і «Меч прызначэньня».
Апроч «Сагі пра Ведзьмара» Сапкоўскі выдаў такія творы, як эсэ «Сьвет караля Артура» дзе аўтар спрабуе разабрацца з прычынамі папулярнасьці легенды на працягу яе існаваньня да нашага часу ўключна; апавяданьне «Maladie» — аўтарскую варыяцыю на легенду пра Трышчана і Ізольду; раманы з цыклю пра Райнмара зь Белявы («Гусіцкая трылёгія»). Быў напісаны шэраг крытычных артыкулаў пра фэнтэзі.
Кнігі Сапкоўскага былі перакладзеныя на ангельскую, гішпанскую, летувіскую, нямецкую, расейскую, славацкую, чэскую, францускую ды іншыя мовы.
Сябра Саюзу польскіх пісьменьнікаў.
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды

Анджэй Сапкоўскі 5 разоў атрымліваў узнагароду імя Януша Зайдэля (Nagroda im. Janusza A. Zajdla) (польская літаратурная ўзнагарода за дасягненьні ў галіне фантастыкі). Узнагароджаны ў 1997 годзе «Пашпартам Палітыкі» (Paszport Polityki) — штогадовай узнагародай, якая выдаецца дзеячам культуры польскім штотыднёвікам «Палітыка».
У 2016 року атрымаў Сусьветную прэмію фэнтэзі за пажыцьцёвы ўнёсак[6].
Ганаровы грамадзянін Лодзі (2008).
Remove ads
Творчасьць
Зборнікі апавяданьняў
- 1990 — Wiedźmin
- 1993 — Ostatnie życzenie
- 1993 — Miecz przeznaczenia
- 2000 — Coś się kończy, coś się zaczyna
- 2002 — Opowieści o wiedźminie, том 1
- 2002 — Opowieści o wiedźminie, том 2
- 2012 — Maladie i inne opowiadania
Раманы
Сага пра ведзьмака
- 1994 — Krew elfow (Кроў эльфаў)
- 1995 — Czas pogardy (Час пагарды)
- 1996 — Chrzest ognia (Хрост агню)
- 1997 — Wieza Jaskolki (Вежа Ластаўкі)
- 1999 — Pani Jeziora (Пані возера)
Гусіцкая трылёгія
- 2002 — Narrenturm
- 2004 — Boży bojownicy
- 2006 — Lux perpetua
Іншыя кнігі
- 1995 — Oko Yrrhedesa
- 1995 — Świat króla Artura. Maladie.
- 2001 — Rękopis znaleziony w Smoczej Jaskini
- 2005 — Historia i fantastyka (2005)
Пераклады на беларускую мову
Раманы
- Сапкоўскі, А. Зерне праўды; пер. з пол. Аляксандр Сакалоў // Далягляды, 1992: замежная літаратура. / [рэдкалегія: А. Гардзіцкі (укладальнік), А. Вярцінскі (галоўны рэдактар) і інш.] — Мінск: Мастацкая літаратура, 1992. — 278 с.
- Вядзьмар. Апошняе жаданне / Анджэй Сапкоўскі; пер. з пол. К. С. Маціеўскай. — Мінск: А. М. Янушкевіч, 2019. — 344 с.: іл. ISBN 978-985-7210-26-8
- Вядзьмар. Меч наканавання / Анджэй Сапкоўскі; пер. з пол. К. С. Маціеўскай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2020. — 416 с. : іл. ISBN 978-985-7210-62-6.
- Вядзьмар. Кроў эльфаў / Анджэй Сапкоўскі; пер. з пол. Кацярыны Маціеўскай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 368 с. : іл. ISBN 978-985-7210-97-8.
- Вядзьмар. Час ганьбы / Анджэй Сапкоўскі; пер. з пол. Кацярыны Маціеўскай. — 2024. — 392 с. ISBN 978-839-7029-23-1.
Апавяданьні
- Варонка (пер. Юльян Гайдук) // 20 польскіх апавяданьняў, Менск, 2007, выдавецтва Логвінава
- Пагодны ранак залаты (пер. Мікола Раманоўскі) // 20 польскіх апавяданьняў, Менск, 2007, выдавецтва Логвінава
Remove ads
Адаптацыі
У 1993—1995 роках выйшлі 6 кніг коміксаў пра Ведзьмара.
У 2001 року па творчасьці Анджэя Сапкоўскага быў зьняты польскі 13-сэрыйны тэлесэрыял «Вядзьмар». На ягонай аснове ў 2002 годзе быў зьняты фільм «Вядзьмар», які, паводле думак крытыкаў (а ў тым ліку і самога аўтара), цалкам праваліўся.
Варшаўская студыя CD Project выдала сэрыю кампутарных ролевых гульняў «Вядзьмак» (2007), «Вядзьмак 2: Забойцы каралёў» (2011) і «Вядзьмак 3: Дзікае паляваньне» (2015).
Remove ads
Сям’я
Жанаты. У першым шлюбе меў сына Крыштафа (1972—2019).
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads