Анджэлё Агбона

італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Анджэлё Агбона
Remove ads

Анджэлё Абінцэ Агбона (па-італьянску: Angelo Obinze Ogbonna; нар. 23 траўня 1988 году, Касына, Італія) — італьянскі футбаліст нігерыйскага паходжаньня, абаронца ангельскага клюбу «Ўотфард». Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Італіі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Зьяўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі клюбу «Тарына». Дарослую кар’еру пачаў у 2006 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу, у якім правёў адзін сэзон, прыняўшы ўдзел толькі ў 4 матчах чэмпіянату.

У паслугах маладога абаронцы зацікавіліся прадстаўнікі трэнэрскага штабу клюбу «Кратонэ», у склад якога ён далучыўся на ўмовах арэнды ў 2007 годзе. Згуляў за кратонскі клюб наступны сэзон сваёй гульнявой кар’еры. Большасьць часу, праведзенага ў складзе клюбу, быў асноўным гульцом абароны каманды.

У склад клюбу «Тарына» вярнуўся ў 2008 годзе, даволі хутка стаўшы асноўным гульцом ахоўнага зьвяна турынцаў. 11 ліпеня 2013 году пасьля праходжаньня мэдычнага абсьледаваньня Анджэлё перабраўся ў «Ювэнтус». Сума трансфэру склала 13 млн эўра[3].

Міжнародная

Анджэлё гуляў за моладзевую зборную Італіі. 6 лістапада 2011 году быў выкліканы галоўным трэнэрам нацыянальнай зборнай Італіі Чэзарэ Прандэльлі ў шэрагі галоўнай каманды краіны для ўдзелу ў кантрольных матчах супраць зборнай Польшчы й зборнай Уругваю[4]. 11 лістапада 2011 году Агбона дэбютаваў у складзе зборнай Італіі, выйшаўшы на поле ў таварыскай сустрэчы супраць палякаў.

Remove ads

Дасягненьні

«Ювэнтус»:

«Ўэст Гэм Юнайтэд»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads