Андранік Тэймуран
іранскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андранік Тэймуран (па-пэрсыдзку: آندرانيک تيموريان, па-армянску: Անդրանիկ Թէյմուրեան; нар. 6 сакавіка 1983 году, Тэгеран, Іран) — іранскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Ірану. Мае армянскае паходжаньне, шырока вядомы тым, што быў першым хрысьціянінам-капітанам зборнай Ірану па футболе.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
У футбол пачаў гуляць на радзіме. У 2006 годзе быў запрыкмечаны сэлекцыянэрамі ангельскага клюбу «Болтан Ўандэрэрз», зь якім падпісаў кантракт на 2 гады. Свае першыя галы за новы клюб забіў у матчы трэцяга раўнду Кубка Ангельшчыны супраць «Донкастэр Ровэрз» 6 студзеня 2007 году. Матч скончыўся перамогаў «рысакоў» зь лікам 4:0[3]. 12 чэрвеня 2008 году перайшоў у склад «Фулгэму», у складзе якога зьявіўся толькі ў адным матчы Прэм’ер-Лігі, пасьля чаго зьяхаў у арэнду ў клюб «Барнсьлі». Увосень 2010 году Андранік вярнуўся на радзіму, дзе гуляў у шэрагу мясцовых клюбаў. Сэзон 2012—2013 гадоў правёў у катарскім клюбе «Аль-Харытыят».
Міжнародная
Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Ірану ў 2005 годзе. На чэмпіянаце сьвету 2006 году Андранік прыкметна гуляў за зборную, чым атрымаў любоў ад прыхільнікаў азіяцкай зборнай. 18 траўня 2014 году ў матчы супраць зборнай Беларусі Андранік атрымаў капітанскую повязь, стаўшы першым хрысьціянінам-капітанам Ірану[4].
Remove ads
Дасягненьні
«Эстэглал»:
- Уладальнік Кубка Ірану: 2012
«Нафт»:
- Уладальнік Кубка Ірану: 2017
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads