Андрэй Альшанік

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэ́й Альша́нік (нар. 3 траўня 1999 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Паперпраму».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец менскай футбольнай школы «Трактар». З 2015 году пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ, на наступны год замацаваўся ў дублюючым складзе. У 2015 годзе гуляў за барысаўскі клюб таксама ў Юніёрскай лізе УЭФА. 7 ліпеня 2017 году дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць стаўпецкага «Нёмана-Агра» (5:1).

У жніўні 2018 году перайшоў у сталічны «Энэргетык-БДУ»[3]. У складзе сталічнай каманды пачаў выходзіць у пачатковым складзе і дапамог ёй выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У сакавіку 2019 году быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану»[4], дзе таксама быў гульцом асноўнага складу. У жніўні 2019 году вярнуўся ў «Энэргетык-БДУ»[5]. 11 жніўня 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць БАТЭ (1:4). У далейшым яшчэ некалькі разоў зьявіўся ў асноўнай камандзе, аднак пераважна гуляў за дубль.

У студзені 2020 году на правах арэнды далучыўся да «Смалявічаў»[6]. Рыхтаваўся поруч з камандай да новага cэзону, аднак у сакавіку пакінуў яе[7], гэтак і не згуляўшы ў афіцыйных матчах. Неўзабаве выправіўся на прагляд у «Крумкачы». У красавіку 2020 году стаў гульцом сталічнага клюбу[8], дзе спачатку гуляў у стартавым складзе, пазьней пачаў часьцей выходзіць на замену.

У студзені 2021 году скасаваў кантракт з «Энэргетыкам-БДУ»[9] і стаў трэнавацца з мазырскай «Славіяй», зь якой у лютым склаў пагадненьне[10]. У cэзоне 2021 году чаргаваў выхады ў першай адзінаццатцы і на замену, часам заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт з мазырскім клюбам[11]. У cэзоне 2022 году замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У сьнежні 2022 году падоўжыў пагадненьне з «Славіяй» на наступны cэзон[12], аднак ня быў уключаны ў заяўку на чэмпіянат 2023 году і не зьяўляўся на полі. У траўні 2023 году паводле вынікаў паседжаньня Камітэту па статусе і пераходах футбалістаў АБФФ атрымаў статус свабоднага агента[13]. У чэрвені 2023 году далучыўся да віцебскага «Макслайну»[14]. У студзені 2024 году перайшоў у «Слуцак»[15], аднак ужо ўлетку зышоў з клюбу ды вярнуўся ў першалігавы «Макслайн»[16]. У камандзе быў гульцом асноўнага складу, дапамогшы клюб прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. Тым ня менш, па заканчэньні сэзону пакінуў дружыну[17]. Перад пачаткам сэзону 2025 году стала вядома, што футбаліст працягне кар’еру ў гомельскім «Паперпраме»[18].

Міжнародная

У студзені 2016 году ў складзе юнацкай зборнай Беларусі выступаў на Кубку разьвіцьця ў Менску. У кастрычніку 2017 году ў складзе зборнай Беларусі (да 19 гадоў) браў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 8 чэрвеня 2019 году правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Гібральтару (10:0), адзначыўся голам і чатырма галявымі перадачамі.

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads