Андрэй Лебедзеў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Лебедзеў (нар. 1 лютага 1991 году) — беларускі футбаліст, абаронца наваполацкага «Нафтану».
Remove ads
Кар’ера
Пачынаў кар’еру ў «Віцебску», дзе спачатку гуляў за дубль, а ў сэзоне 2009 году пачаў прыцягвацца да асноўнага складу. У студзені 2010 году склаў угоду з аўстрыйскім клубам «Рапідам» зь Вены да лета 2013 году. Выступаў, аднак, за другую каманду «Рапіду», а пасьля пачаў аддавацца ў арэнды. Па заканчэньні кантракту з «Рапідам» улетку 2013 году перайшоў у клюб «Фэрст», зь якім гуляў у Другой аўстрыйскай Бундэсьлізе. Па выніках сэзону 2013—2014 гадоў «Фэрст» спусьціўся ў Рэгіянальную лігу. Лебедзеў яшчэ некаторы час працягваў выступаць за клюб, але ў канцы 2014 году пакінуў яго.
У сакавіку 2015 году падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[4]. У лютым 2016 году перайшоў у «Віцебск»[5]. У сьнежні 2016 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[6]. Хутка замацаваўся ў якасьці асноўнага цэнтральнага абаронцы дынамаўцаў. У ліпені 2018 году па пагадненьні бакоў пакінуў берасьцейскі клюб[7]. У ліпені 2018 году перайшоў у казаскі клюб «Жэтысу»[8].
У пачатку 2020 году трэнаваўся зь «Віцебскам», а ў лютым 2020 году вярнуўся ў «Жэтысу»[9], аднак зьяўляўся на полі зрэдку, звычайна заставаўся на лаве запасных. У студзені 2021 году падпісаў дамову зь «Віцебскам»[10]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[11]. Пакінуў «Віцебск» па пагадненьні бакоў у ліпені 2022 году[12].
У жніўні 2022 году дапоўніў шэрагі «Менску»[13], дзе хутка стаў асноўным абаронцам. У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў сталічны клюб[14]. У чэрвені 2023 году далучыўся да казаскага клюбу «Хан-Тэнгры»[15]. Пакінуў каманду ў верасьні 2023 году[16]. У сакавіку 2024 году стаў гульцом наваполацкага «Нафтану»[17]. Адразу замацаваўся ў асноўным складзе каманды, а 6 кастрычніка 2024 году згуляў свой 150-ы матч у Найвышэйшай лізе[18]. У студзені 2025 году падоўжыў кантракт з камандай[19].
Remove ads
Дасягненьні
«Дынама»:
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2017
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2018
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads