Андрэй Стрыжак
беларускі грамадзкі дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Сяргеевіч Стрыжак (нар. 23 чэрвеня 1985 г.) — беларускі грамадзкі дзеяч і праваабаронца.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Рэчыцы, у 90-я гг. з бацькамі жыў у Польшчы і Нямеччыне, ад 2003 г. жыў у Гомлі[3]. Паступіў у Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, факультэт расейскай філялёгіі, але быў адлічаны, паводле ўласных сьцьверджаньняў, па палітычных матывах[3].
Ад 2001 г. займаўся палітычным актывізмам. У 2007-м уступіў у незалежны прафсаюз працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці, заняўся праваабарончай дзейнасьцю, абараняў інтарэсы сяброў арганізацыі ў судзе.
У 2015 г., падчас Вайны на Данбасе, стварыў ініцыятыву «Гуманітарны маршрут Беларусь — АТА», якая пяць гадоў пастаўляла гуманітарную дапамогу ў Данбас. Займаўся дакумэнтацыяй ваенных злачынстваў.
З 2017 г. быў адным з арганізатараў ініцыятывы BYhelp, якая зьбірала сродкі і супрацьдзейнічала закону «аб дармаедах».
У сакавіку 2020 г., падчас пандэміі COVID-19, стаў адным з арганізатараў валянтэрскай ініцыятывы #BYCOVID19, якая займалася дапамогай мэдычным установам у Беларусі, пастаўкай сродкаў супрацьвіруснай індывідуальнай абароны[4].
Калі ў тым жа годзе пачаліся масавыя рэпрэсіі пасля прэзыдэцкіх выбараў, быў стваральнікам фонду салідарнасьці BYSOL, які арганізуе збор сродкаў для падтрымкі пацярпелых ад рэпрэсій, а таксама праводзіць эвакуацыю зь Беларусі людзей, якім пагражаюць рэпрэсіі. З пачаткам паўнамаштабовай вайны ва Украіне ў 2022 г. фонд уключыўся ў дапамогу Украіне.
Зь ліпеня 2022 г. жыве ў эміграцыі[3].
Перасьледуецца рэжымам Лукашэнкі за нібыта «фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці»[5] і «фінансаваньне і матэрыяльнае забесьпячэньне ўзброенага канфлікту і ваенных дзеяньняў на тэрыторыі сумежнай дзяржавы»[6]. У 2025 годзе Андрэй Стрыжак быў завочна прыгавораны да 18 гадоў пазбаўленьня волі ды штрафу[7].
Remove ads
Узнагароды
- Мэдаль да стагодзьдзя БНР (2018)[8]
Прыватнае
Мае ў тым ліку ўкраінскія карані[3]. Мае дзіця.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads