Лістапад
11-ы месяц году ў юліянскім і грыгарыянскім календарох From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лістапа́д — адзінаццаты месяц году ў грыгарыянскім каляндары. Мае 30 дзён. Апошні месяц каляндарнай восені ў Паўночным паўшар’і, вясны ў Паўднёвым.

← лістапад → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | |||||
3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
2025 год Усе дні |
Remove ads
Этымалёгія
Назва месяцу (паводле Брукнэра) паходзіць ад падаючага лісьця, што тыпова ў гэтую пару ў цэнтральнаэўрапейскім клімаце.
У выданьнях Францішка Скарыны падаецца народная назва грудень[1], яна ж згадваецца і ў «Храналёгіі» Андрэя Рымшы (1581)[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, паўстала ў асяродзьдзі газэты «Наша Ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912, калі ў календары «Нашай Нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэньнямі. Пасьлядоўна ў «Нашай Ніве» ўжываліся варыянты наябр, лістапад (наябр) і ўрэшце лістапад[3].

Лацінская назва November паходзіць ад слова novem — дзявяты, паколькі ў рымскім календары, які пачынаўся ад сакавіка, гэты месяц меў дзявяты парадкавы нумар. Пасьля каляндарнай рэформы перад сакавіком былі дададзеныя студзень і люты, аднак ранейшая назва месяцу захавалася.
Remove ads
Дадатковыя зьвесткі
Шторок лістапад пачынаецца ў адзін дзень тыдню зь лютым (акрамя высакосных) і сакавікок, а сканчаецца ў адзін дзень тыдню з жніўнем.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads