Анікшты
места ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ані́кшты (па-летувіску: Anykščiai) — горад у паўночнай Летуве за 100 км ад Вільні і за 52 км ад Уцянаў, на рацэ Сьвятой. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Анікштаўскага раёну Уцянскага павету. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 12 тыс. чалавек. Праз горад праходзіць чыгунка Панявеж — Сьвянцяны. Анікшты знаходзяцца ў этнаграфічным рэгіёне Аўкштота.
Remove ads
Гісторыя
Першыя ўспаміны аб паселішчы адносяцца да 1442 году[1]. У XVI стагодзьдзі тут быў пабудаваны двор Радзівілаў. Магдэбурскае права Анікшты атрымалі 17 студзеня 1792 году па загадзе вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Жыхары гораду актыўна ўдзельнічалі ў паўстаньнях 1830—1831 гадоў і 1863—1864 гадоў, а ў навакольлі гораду дзейнічала майстэрня па вытворчасьці зброі для паўстанцаў.
У 1902 годзе тут была пабудавана водная электрастанцыя. Большасьць насельніцтва Анікштаў была габрэямі, якія практычна ўсе былі забітыя гітлераўцамі падчас Другой сусьветнай вайны. Пасьля 1920 году Анікшты знаходзіліся ў складзе Летувіскай рэспублікі, а з 1940 году ў складзе СССР. У 1938 годзе Анікшты паўторна атрымалі статус гораду.
Remove ads
Асобы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads