Апалёнія Серакоўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Апалёнія Серакоўская (дзявочае прозьвішча: Далеўская; па-польску: Apolonia Dalewska-Sierakowska; 19 студзеня 1838, фальварак Кункулка, Лідзкі павет, Расейская імпэрыя - 2 студзеня 1919, Варшава, Каралеўства Польскае) - грамадзкая дзяячка, удзельніца паўстаньня 1863 году, жонка Зыгмунта Серакоўскага.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Апалёнія Далеўская нарадзілася 19 студзеня 1838 году ў фальварку Кункулка у сям'і шляхціца[1]. Была адной з дзесяцёх дзяцей Дамініка Далеўскага і яго жонкі Дамінікі з Наркевічаў. Мэтрычныя кнігі занатавалі, што Апалёнія Фэрдынанда Дамініка нарадзілася 19 студзеня 1838 г. у Кункулцы, у Салечніцкай парафіі, ахрышчана была 6 красавіка таго ж года ў Салечніках. Хрышчонымі бацькамі былі Самуэль Лацкі, капітан расейскіх войскаў і Апалёнія Ратоўт, начальніца сясцёр міласэрнасьці ў Вільні[2].
У 1848 годзе памёр бацька Дамінік Далеўскі. Удава Дамініка Далеўская разам зь дзецьмі пераехала ў Вільню. Маці ўдзяляла шмат увагі адукацыі дачок. Пра чатырох з шасьці сясцёр вядома, што яны скончылі пансыён. Пазьней Апалёнія наведвала курсы, арганізаваныя Шляхецкім Інстытутам, на якіх выкладаліся матэматыка, прыродазнаўства, гісторыя, літаратура, эстэтыка і пэдагогіка. Музыку выкладаў Станіслаў Манюшка. Гэтыя курсы былі сакрэтнымі, арганізаванымі мясцовай інтэлігенцыяй у знак пратэсту супраць палітыкі цара[3].
Улетку 1861 году Апалёнія Далеўская пазнаёмілася з капітанам расейскай арміі Зыгмунтам Серакоўскім. Пара ажанілася ў Кейданах 30 ліпеня 1862. Шлюб таксама быў зарэгістраваны ў Вільні ў бажніцы сьв. Яна. Цэлая група вядомых людзей прыняла ўдзел у вясельлі Серакоўскага і Далеўскай: будучыя кіраўнікі паўстаньня: К. Каліноўскі, Я. Гейштар[4]. Пасьля вясельля пара прабыла ў Кейданах тыдзень. Пасля гэтага Апалёнія Далеўская-Серакоўская суправаджала мужа ў камандзіроўцы ў Заходняй Эўропе. Пара наведала Бэрлін, Ляйпцыг, Познань, Вену, Парыж. Калі Апалёнія захварэла, яна вярнулася ў Вільню і засталася з маці, а муж паехаў у Альжыр[5].
Удзел Серакоўскага ў паўстаньні трываў ня поўны месяц. Кампанія, распачатая арганізацыяй найбольшага паўстанчага згрупаваньня і першымі ваеннымі посьпехамі, закончылася для параненага ў найбольшай бітве ў паўстаньні зьняволеньнем (11 траўня) і выракам сьмерці[6]. У паўстаньні бралі ўдзел усе Далеўскія. Францішак належаў да кіраўніцтва лягера белых, Тытус і Канстанцін аказаліся на баку чырвоных. Канстанцін змагаўся ў адзьдзеле. Сястра Юлія з мужам Міхалам Бэркманам дзейнічалі на Ковеншчыне, а Ксавэрыя была сакратаркай Францішка ў літоўскім паўстанчым урадзе. Сама Апалёнія была кур'еркай паўстанцаў[7].
Па хуткім часа была арыштаваная цяжарная Апалёнія. Яе затрымалі на тры месяцы. Арыштаванага мужа бачыла толькі аднойчы напярэдадні пакараньня сьмерцю. Жонку выслалі ў Наўгародзкую губэрню. Пра жудаснае абыходжаньне М. Мураўёва з цяжарнай Апалёніяй паведамлялася ў замежнай прэсе, у тым ліку ў газэце The Times[8].
У 1863 годзе ў высылцы Апалёнія нарадзіла дачку, названую ў гонар мужа Зыгмунтай, якая памерла ў дзяцінстве ў 1866. У высылцы знаходзілася спачатку ў Наўгародзкай губэрні, потым у Самары. Пасьля амністыі ў 1868 годзе Апалёнія Серакоўская вярнулася ў Каралеўства Польскае і пасялілася ў Варшаве. Тут яна разам з сваёй сястрой Ксавэрыяй выкладала і кіравала сакрэтнай жаночай школай для дачок сыбірскіх ссыльных з Літвы[9].
Апалёнія Серакоўская памерла адразу пасьля І Сусьветнай вайны 2 студзеня 1919 у Варшаве і была пахаваная ў сямейным магільніку на Павонзках.
Remove ads
Успаміны
Апалёнія Серакоўская пакінула ўспаміны пра свае жыцьцё, знаёмства з мужам. Праз гісторыю сваёй сям'і паказвае лёс розных людзей, малюе партрэт грамадзтва, якое ўдзельнічае ў паўстаньні супраць царызму і барацьбе ў Літве за незалежнасьць. Успаміны зьмяшчаюць шмат інфармацыі пра палітыку і паўсядзённае жыцьцё 1840-60-х гадоў у Літве[10]. Па-беларуску ўспаміны часткова публікаваліся ў перакладзе С. Судніка ў газэце "Наша Слова"[11].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads