Апонаўцы
вёска ў Вярэнаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Апо́наўцы[2] — вёска ў Вярэнаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Забалацкага сельсавету.
Вёска знаходзіцца ў зоне пагранічнага кантролю[3].
Remove ads
Гісторыя
З 2-й паловы ХІХ стагодзьдзя, вядомая як вёска ў Забалацкай воласьці Лідзкага павету Віленскай губэрні, уласнасьць графа М. Патоцкага.
Насельніцтва
- 2009 год — 34 жыхары[1]
Славутасьці
За 500 м на паўночны ўсход ад вёскі, на пакатым узвышшы, выцягнутым з усходу на захад знаходзіцца безкурганны могільнік балтаў. Памеры 150x80 м. Датуецца XIII — XV стагодзьдзямі.
Вядома звыш 200 пахаваньняў, для іх характэрны каменныя муроўкі прамавугольнай або авальнай формы з 1—2 вялікімі камянямі ў галавах і нагах. У мужчынскіх пахаваньнях знойдзеныя баявыя сякеры, жалезныя нажы і кінжалы, крэсівы, паясныя рамяні, спражкі, у жаночых — срэбраныя (адзін з выявай птушкі) і бронзавыя пярсьцёнкі, скроневыя кольцы, бранзалеты і завушніцы, бразготкі, бронзавыя бляшкі рознай формы ад галаўнога ўбору, абшытыя дробнымі шклянымі пацеркамі, кавалкі тканіны адзеньня, праскія грошы XIV стагодзьдзя і літоўскія дэнары XIV—XV стагодзьдзяў.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads