Этаноль

аднаатамны сьпірт From Wikipedia, the free encyclopedia

Этаноль
Remove ads

Этано́ль — другі прадстаўнік гамалягічнага раду аднаатамных сьпіртоў.

Хуткія факты Назвы, Традыцыйныя назвы ...
Remove ads

Дзейны кампанэнт алькагольных напояў. Зьмешваецца з вадой у любой прапорцыі.

Remove ads

Атрыманьне

Існуе два асноўныя шляхі атрыманьня этанолю: мікрабіялягічны (сьпіртавае закісаньне) і сынтэтычны (гідратацыя этылену).

Закісаньне

Сьпіртавае акісаньне — вядомы з даўніх часоў спосаб атрыманьня этылявага сьпірту праз закісаньне арганічных прадуктаў, якія ўтрымліваюць вугляводы (вінаград, плады і г. д.) пад узьдзеяньнем фэрмэнтаў дрожджаў і бактэрыяў. Аналягічна выглядае перапрацоўка крухмалу, бульбы, рысу, кукурузы. Гэтая рэакцыя даволі складаная, яе раўнаньне выглядае наступным чынам:

C6H12O6 → 2C2H5OH + 2CO2

У выніку закісаньня атрымліваецца рашчына, масавая доля этанолу ў якой не перавышае 15%, таму што пры мацнейшай канцэнтрацыі дрожджы звычайна гінуць. Атрыманы гэтым шляхам этаноль мае быць ачышчаны і канцэнтраваны, звычайна шляхам дыстыляцыі.

Гідратацыя этылену

У прамысловасьці разам з закісаньнем выкарыстоўваецца спосаб атрыманьня этанолю праз гідратацыю этылену.

Remove ads

Выкарыстаньне

Этаноль выкарыстоўваецца ў якасьці паліва (у чыстым выглядзе і ў якасьці складніку), у хімічнай прамысловасьці, у мэдыцыне, для стварэньня парфумаў, вельмі шырока ў харчовай прамысловасьці — вытворчасьці алькагольных напояў.

Атрутнасьць

Этаноль ёсьць дурманлівай атрутай, што пашкоджвае ўнутраныя органы. Прыём звыш 8 грамаў чыстага этанолу на 1 кг вагі выклікае сьмерць праз спыненьне дыханьня, бо парушаецца праца адказнай за яго часткі галаўнога мозгу. Прыём 40 грамаў этанолу (100 грамаў гарэлкі = 2 чаркі) выклікае абмярцьвеньне 7500 вузаў галаўнога мозгу, бо этаноль усмоктваецца ў кроў без папярэдняга ператраўліваньня. Пагатоў 80% этанолу паглынаецца празь сьценкі тонкай кішкі. Прыём 80 грамаў этанолю запавольвае працу галаўнога мозгу цягам содняў і парушае тармажэньне неабдуманых учынкаў. Каля 20% этанолу, якія ўсмоктваюцца ў кроў празь сьценкі страўніка, разбураюць яго сьлізьніцу і выклікаюць пагрозу язвы. Печань перапрацоўвае каля 95% этанолу, які трапіў у кроў, у адкладзены тлушч. У выніку разьвіваецца атлусьценьне. Надалей пячоначныя вузы замяшчаюцца нядзейнай рубцовай тканкай (цыроз). Частае ўжываньне этанолу прыводзіць да аслабленьня цягліцаў, абязводжваньня і заўчаснага старэньня скуры, валасоў і пазногцяў, стойкага пашырэньня ссудзінаў і пачырваненьня скуры. Працягласьць жыцьця пітушчых людзей скарачаецца на 15 гадоў[5].

У дзіцячым і падлеткавым узросьце нават рэдкае выпіваньне малой дозы этанолю можа выклікаць разлад цэнтральнай нэрвовай сыстэмы. Ужываньне сьпіртовых напояў ва ўзросьце да 20 гадоў прыводзіць да алькагалізму ў блізу 80% выпадкаў. Гэта тлумачыцца перабудовай хімічнай і электрычнай дзейнасьці лімбічнай сыстэмы галаўнога мозгу. Частае ўжываньне алькаголю таксама служыць прычынай кардыяміяпатыі, якая часьцей сустракаецца сярод мужчынаў і праяўляецца задышкай, павышанай стамляльнасьцю і болем у грудзях пры цялеснай нагрузцы. Пагатоў ужываньне этанолю павышае артэрыяльны ціск незалежна ад вагі, плоці і ўзросту. Алькагольны цыроз ёсьць асноўнай прычынай сьмерці ад п’янства (злоўжываньня алькаголем). Сьледам за цырозам узьнікае асцыт, партальная гіпэртанія, страваводны крывацёк, бактэрыяльны пэрыніт, ныркавая недастатковасьць, пячоначная энцэфаляпатыя і малакроўе. Падчас або празь некалькі дзён пасьля п’янства можа ўзьнікаць алькагольны псыхоз. Прычынай служыць атрутнае ўзьдзеяньне прадуктаў распаду этанолу, якія выклікаюць гіпавітаміноз В і парушаюць паўнавартаснае сілкаваньне мозга глюкозай. Алькагольныя галюцынацыі ўзьнікаюць пры саматычнай хваробе і арганічным пашкоджаньні мозга. Плоцевае парушэньне адзначаецца пры атручаньні этанолам, калі падае вытворчасьць мужчынскіх гармонаў у выніку пашкоджаньня мазгавога прывеску, наднырачнікаў і плоцевых залозаў[5].

Remove ads

Эўропа

У 2011 г. сярэдні ўзровень спажываньня алькаголю ў Эўропе склаў 12,5 літра чыстага этылявага сьпірту за год на душу насельніцтва ва ўзросьце звыш 15 гадоў. Гэты паказьнік быў найбольшым сярод усіх частак сьвету і ўдвая перавышаў сярэднесусьветны ўзровень спажываньня алькаголю. Найвышэйшы паказьнік назіраўся ва Ўсходняй і Сярэдне-Ўсходняй Эўропе — 14,5 літра чыстага этылавага сьпірту на кожнага ва ўзросьце звыш 15 гадоў за год. У Заходняй і Сярэдне-Заходняй Эўропе — 12,4 літра. У Паўднёвай Эўропе — 11,2 літра. У краінах Паўночнай Эўропы — 10,4 літра[6].

Беларусь

З 1995 па 2012 год абсяг ужываньня сьпіртовых напояў на душу насельніцтва Беларусі вырас з 6,7 літра да 12 літраў чыстага этанолю. За 2012 год звыш 3000 чалавек памерлі ад выпадковага атручаньня алькаголем і прычынаў, зьвязаных з ужываньнем алькаголю. На жнівень 2013 году на дыспансэрным уліку ў Беларусі знаходзілася каля 180 000 залежных ад алькаголю людзей (2% насельніцтва), зь іх звыш 140 000 (78%) — мужчыны. Яшчэ звыш 90 000 чалавек стаялі на папераджальным уліку за п'янства (злоўжываньне алькаголем), сярод якіх было звыш 16 000 (18%) падлеткаў[5].

Remove ads

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads