Арабскае пісьмо

сыстэма пісьма, якім карыстаюцца некаторыя мовы Азіі і Афрыкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Арабскае пісьмо
Remove ads

Ара́бскі пісьмо́, ара́біца (па-арабску: أبجدية عربية) — сыстэма пісьма, якая выкарыстоўваецца для запісу некаторых моваў Азіі і Афрыка, у першую чаргу для арабскай мовы і урду. Пасьля лацінскага пісьма арабскае ўважаецца другой паводле распаўсюджанасьці сыстэмай пісьма ў сьвеце[1]. Запіс тэксту робіцца справа налева. Як і іншыя кансанантныя пісьменнасьці, як то габрэйскае пісьмо, арабскае пісьмо ня ўтрымліваў спачатку галосныя, але на сёньня яны прысутнічаюць у ім.

Thumb
Словазлучэньне арабская мова, запісанае арабскім пісьмом.

Першапачаткова арабскае пісьмо выкарыстоўвалася дзеля запісу арабскай мовы, адным з найбольш вядомых і значных помнікаў пісьма на якой ёсьць Каран, сьвятая кніга мусульманаў. З распаўсюджаньнем ісламу пісьмо пачало выкарыстоўвацца ў іншых мовах, у тым ліку зь іншых моўных групаў. Гэтак, у зьмененым выглядзе і ў розныя часы арабскае пісьмо атрымалі пэрсыдзкая, бэлудзская, малайская мовы, урду, пушту, фула і мандзінкаЗаходняй Афрыцы); суахілі (Усходняя Афрыка); браўі (Пакістан); кашмірская мова, сындхі, балці і панджабі (Пакістан); арві (Шры-Ланка і Паўднёвая Індыя); кітайская і ўйгурская мовы (Кітай і Цэнтральная Азія); казаская, кыргыская і ўзбэцкая мовы (усе ў Цэнтральнай Азіі); азэрбайджанская моваІране); курдзкая моваІраку і Ірану); беларуская мова (аль-кітабы, у асноўным сярод беларускіх татараў); асманская, басьнійская і гішпанская мовы.

Арабскі альфабэт паходзіць ад набатэйскага альфабэту, які разьвіўся з арамэйскага альфабэту, які ў сваю чаргу ўзыходзіць да фінікійскага альфабэту. Арабскі альфабэт уключыў у сябе ўсе літары арамэйскай мовы і дадаў да іх літары, якія адлюстроўваюць спэцыфічна арабскія гукі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads