Арва Пярт

эстонскі кампазытар From Wikipedia, the free encyclopedia

Арва Пярт
Remove ads

А́рва Пярт (па-эстонску: Arvo Pärt, [ˈɑrvo ˈpært]; нар. 11 верасьня 1935 году, Пайдэ, Эстонія) — эстонскі кампазытар клясычнай і сакральнай музыкі[10]. З канца 1970-х Пярт працаваў у мінімалістычным стылі, які ўлучае ягоную ўласна вынайдзеную тэхніку, тынтынабулі(en). Ягоная музыка часткова натхнёная грыгарыянскімі сьпевамі.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Пярт нарадзіўся ў павеце Ярвамаа і выхоўваўся мамай і айчымам у Раквэрэ ў паўночнай Эстоніі. Пачаў граць на фартэпіяна дома, у 1954 пачаў навучаньне ў талінскай сярэдняй музычнай школе, але ўжо праз год пайшоў у войска, дзе граў у ансамблі на габоі і ўдарных. У Талінскай кансэрваторыі вывучаў кампазыцыю ў Хейна Элера. Яшчэ студэнтам пачаў ствараць музыкі для кіно і тэатру. У 1950-х ён таксама напісаў першы вакальны твор — кантату «Meie aed» («Наш сад») для дзіцячага хору і аркестра. Скончыў кансэрваторыю ў 1963. У 1957—1967 працаваў гукапрадусарам на Эстонскім радыё.

Старшыня Саюзу кампазытараў СССР Ціхан Хрэньнікаў раскрытываў Арва Пярта за прымяненьне сэрыялізму ў творы «Нэкралёг» (1960) і «падпаданьне пад замежныя ўплывы», што, аднак, не зашкодзіла Пярту атрымаць першую прэмію зладжанага Саюзам капазытараў конкурсу, у якім спаборнічалі 1200 твораў. У 1970 творца замест складаньня ўласных кампазыцыяў вывучаў сярэднявечную і рэнэсансную музыку. Прыкладна ў той самы час ён перайшоў зь лютэранства ў праваслаўе[11].

У 1980, пасьля працяглай барацьбы з намэнклятурай, ён атрымаў дазвол на выезд з СССР усёй сям’ёй. Сьпярша пасяліўся ў Вене, дзе прыняў аўстрыйскае грамадзянства, а ў 1991 пераехаў у Бэрлін. На пераломе XX—XXI стагодзьдзяў Пярт вярнуўся ў Эстонію і жыве папераменна ў Таліне[12] і Бэрліне[13]. Бегла размаўляе па-нямецку і мае нямецкае грамадзянства[14][15][16].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads