Аркадзія (зьніклае паселішча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аркадзія (Аркадыя) — колішні фальварак, які месьціўся ў межах сучаснага Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі.
Remove ads
Гісторыя

Згодна з дакумэнтам, пазначаным 14 днём лютага 1811 году, фальварак Аркадыя з прылегласьцямі ў Рэчыцкім павеце, які належаў пані Людвіцы з князёў Шуйскіх, жонцы абознага Караля, Прозаравай, аддадзены ў 6-гадовую арэнду шляхцічу Паўлу Жукоўскаму за выплату нібыта ў 90, але ў іншым варыянце запісу — у 500 рублёў серабром штогадова[1]. З інвэнтара 1844 году маёнтку Юзафоў, прыналежнага Юзафу, сыну Караля, Прозару, вядома, што да фальварку Аркадыя прыпісаная вёска Ўласы з 17 дварамі[2]. У мэтрычнай кнізе Астраглядаўскага касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі пад 1850 годам названая таксама і вёска Аркадыя[3]. Іншых зьвестак пра паселішча пакуль няма, хоць на мапах, вытворных ад вышэйзгаданай, яно пазначана і ў пачатку XX ст.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads