Езапоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Езапо́ў[2] — вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі.
Remove ads
Геаграфія
Вёска месьціцца за 2 км ад раённага цэнтру і чыгуначнай станцыі Хвойнікі (на лініі Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Гомель — Каленкавічы), за 104 км ад Гомлю.
Гісторыя

У крыніцы, заснаванай на матэрыялах расейскай рэвізіі 1795 году, згаданыя «деревня Дворище с двором Юзефовым», якія трымаў, згодна з арэндным правам, Фелікс Ястржэмбскі[3]. У самой рэвізіі сказана, што Дворышча ў трохгадовай арэндзе (2 красавіка 1797 году) за 1500 чырвоных злотых трымалі браты Мацей, ротмістар рэчыцкі, і Фелікс, рэгент рэчыцкі, Ястржэмбскія[4]. 17 ліпеня 1796 году ксёндз Бруна Лявіцкі ахрысьціў у маёнтку Ёзэфаў (in praedio Jozefow) Юзэфу, дачку Мацея[c] і Канстанцыі з дому Рагоўскіх Ястржэмбскіх, кумамі былі Юстыніян Фурс і Кунегунда Зялёнкава, Валянцін Зялёнка і Марцыяна Віткоўская, Ян Паеўскі і Алаізія Корсакаўна, Ян Вольскі і Пляцыда Корсакаўна, Дамінік Казлоўскі і Юзэфа Булгакаўна, Юзаф Віткоўскі і Мар'яна Карынская[5].
Паводле інвэнтара, пазначанага сьнежнем 1844 году, маёнтак Юзафоў належаў старэйшаму сыну Караля і Людвікі Прозараў Юзафу. Складаўся з фальваркаў Юзафоў зь вёскамі Дворышча і Рашаў, Руднае, Храпкаў з аднайменнымі вёскамі, Дэлістаў зь вёскай Навасёлкі, Краснасельле з аднаіменнай вёскай, Аркадзія зь вёскай Уласы[6]. Пасьля спачыну Юзафа маёнтак перайшоў да яго малодшага брата Ўладыслава Прозара. Надалей уладальнікам быў сын Уладыслава Мечыслаў, а пасьля 1864 году — сын Мечыслава Канстанцін і намінальна дочкі Марыя і Зофія.


У сувязі з чаканым продажам маёнтка ў 1887 годзе прысяжным землямерам Фэрдынандам Чындацкім быў складзены плян фальварку Юзафоў з далучанымі да яго ўгодзьдзямі былога фальварку Валокі. 2 лістапада таго ж 1887 году абцяжараныя даўгамі добры дасталіся расейскім купцам з Арлоўскай губэрні, карачаўскаму Міхаілу Пятровічу Аўраамаву і трубчэўскаму Гаўрылу Сямёнавічу Курындзіну[7].
На 1909 год у Хвойніцкай воласьці Рэчыцкага павету Менскай губерні названы хутар Юзафоў (Юзефовъ) з 5 дварамі і 44 жыхарамі[8].
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана была часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Езапоў, аднак, апынуўся ў складзе часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[9].

1 студзеня 1919 году, паводле пастановы І зьезду КП(б) Беларусі, Хвойніцкая воласьць увайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У тым жа годзе менавіта ў Езапове каля дваццаці бедных габрэйскіх сем’яў аб’ядналіся ў арцель «Труд», якую ўзначаліў Марк К. Шпітальнік[d]. Зь цягам часу ў колішняй стайні былі абсталяваныя вятрак, цыркулярка, маслабойка. Да вайны калгас «Труд» славіўся на ўвесь раён, стаў удзельнікам Усесаюзнай сельскагаспадарчайй выстаўкі. Старшыня калгасу Ю. Х. Рабы быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», а брыгадзір В. Я. Салаўёў — ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга[11].
Пасьля другога ўзбуйненьня БССР з 8 сьнежня 1926 году Езапоў — у Хвойніцкім сельсавеце аднайменнага раёну Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Гомельскай акругі. 30 сьнежня 1927 году сельсавет скасаваны ў сувязі з утварэньнем Хвойніцкага местачковага савету. З 20 лютага 1938 году — у складзе Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.
У гады Вялікай Айчыннай вайны на франтах загінулі 16 вяскоўцаў, а Марыя Мікітаўна Дэмская была вывезена ў Нямеччыну, дзе і загінула[12].
З 8 студзеня 1954 году Езапоў — у Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 году ў Езапове налічвалася 240 жыхароў[1].
Да 1 сьнежня 2009 году вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаваньні[13]
Remove ads
Насельніцтва
- 2021 год — 54 двары, 166 жыхароў[14]
Заўвагі
- Не ў пачатку 1920-х гадоў, як пісаў С. В. Марцэлеў[1]
- Яго сын Уладзімер быў адным з парламенцёраў да каменданта места-фартэцыі Кёнігсбэрг гэнэрала Ота фон Ляша[10]В боях за Кенигсберг отличился капитан Владимир Шпитальник. Хорошо помню эту семью. Их отец – Марк Шпитальник – многие годы работал председателем колхоза «Труд». Поля колхоза начинались сразу за футбольным полем большого парка. Соня, младшая дочь Марка и сестра Владимира, дружила с моей сестрой Броней. Владимир закончил 7 классов еврейской школы. 8 апреля 1945 года Владимир вместе с подполковником П. Г. Яновским и капитаном А. Е. Федорком отправились парламентерами, имея на руках подписанный самим командующим Третьим Белорусским фронтом маршалом А. М. Василевским ультиматум, и вручили его коменданту крепости Кёнигсберг генералу Отто фон Ляшу. Капитуляция была принята. За это Гитлер заочно приговорил генерала Ляша к смертной казни. Все три парламентера были награждены.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads