Армія абароны Нагорна-Карабаскай Рэспублікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
А́рмія абаро́ны Наго́рна-Караба́скае Рэспу́блікі (па-армянску: Լեռնային Ղարաբաղի Հանրապետության պաշտպանության բանակ) была афіцыйна створаная 9 траўня 1992 року ў якасьці ўзброеных сілаў непрызнанае Нагорна-Карабаскае Рэспублікі, што аб’яднала атрады самааховы, што ствараліся ў пачатку 1990-х рокаў.[3] Колькасьць Арміі абароны НКР ацэньваецца ў 18—20 тыс. жаўнераў і афіцэраў[4], мабілізацыйны рэзэрв — 20—30 тыс.[5] У яе склад уваходзяць мотапяхотныя, танкавыя, артылерыйскія часткі й падрозьдзелы й сілы СПА. У 2002 годзе вайсковы бюджэт НКР складаў каля 20 % ад СУП[6].
У 2007 годзе, на 1000 чалавек, што пражывалі ў НКР прыходзілася 65 вайскоўцаў, што перавышае аналяґічныя паказчыкі ўсіх краінах Каўказу. Узброеныя сілы ў непрызнанай рэспубліцы разглядаюцца як інстытут, што забясьпечвае стабільную працу, і шматлікія сем’і залежаць ад атрыманай за яе аплаты[7].
Remove ads
Асноўныя бітвы
- Штурм Шушы (8—9 траўня 1992)
- Адкрыцьцё Лячынскага калідора між Рэспублікаю Армэнія й Нагорным Карабахам (1992)[8]
- Абарона Мартакэртскага фронту (1992—94)
Гісторыя
Стваральнікамі Арміі аховы НКР сталі Самвэл Бабаян («Іжо», камандуючы арміяю НКР да 1999 р.), ґенэрал Хрыстафар Іванян і шэраг іншых савецкіх афіцэраў — палкоўнік Анатоль Зіневіч, палкоўнік Аркадзь Тэр-Тадэвасян, маёр Сэйран Аганян, а таксама Сэрж Саргсян (в. а. міністра абароны Нагорна-Карабаскае Рэспублікі з 1992 па жнівень 1993[9]), Вазгэн Саргсян (міністар абароны Армэніі ў 1992—93, дзяржаўны міністар, в. а. міністра абароны ў 1993—95, прэм’ер-міністар Армэніі ў 1998—99), Мантэ Мелканян («Аво», кіраўнік абароны ў Мартунінскім раёне). Кіраўніком вайсковага атрада, у жніўні 1992 року які стаў старшынём дзяржаўнага камітэту абароны быў Робэрт Качаран[10].

Сярод арґанізатараў першых апалчэнскіх атрадаў былі Разьмік Пэтрасян, Мурад Пэтрасян, Аркадзь Карапэцян, Самвэл Ахаян і інш.
Да сярэдзіны 1990-х Карабаская армія самааховы складалася ў асноўным з карабахскіх або азэрбайджанскіх армянаў, а таксама добраахвотнікаў з Армэніі. Тады высокі адсотак ўзбраеньня арміі НКР складала ўзбраеньне, захопленае ў азэрбайджанскіх, альбо рэшткі ад савецкіх войскаў. Значная колькасьць зброі й матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня паступілі з Армэніі, часта за кошт рэґулярнае арміі. Да 1994 карабахская армія самааховы стварыла інфраструктуру, якая ўключае казармы, трэніравальныя цэнтры, рамонтныя базы. Паразы, якія армяне нанесьлі Азэрбайджану ў 1993 годзе, былі аднесеныя экспертамі ў асноўным на кошт сілаў самааховы, хаця рэґулярныя армянскія войскі таксама ўдзельнічалі[11].
У войску Нагорнага Карабаха служаць усе мужчыны рэспублікі. Для таго, каб стаць чыноўнікам неабходна адслужыць два ркоу ў шэрагах узброеных сілаў НКР[12].
З 2015 р. кіраўніком Міністэрства абароны НКР зьяўляецца ґенэрал-лейтэнант Лявон Мнацаканян.[13] У 2007—2015 гэтую пасаду займаў Моўсэс Акапян[14]
Remove ads
Тэхніка і ўзбраеньне
Армія аховы НКР цесна зьвязаная з Узброенымі сіламі Армэніі, якія дапамагаюць узбраеньнем і вайсковым рыштункам. Афіцэры з Армэніі ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы вайскоўцаў Арміі НКР, хаця кіраўніцтва Армэніі заяўляе аб тым, што ў Нагорным Карабахе і вакол яго няма ніводнага прадстаўніка ўзброеных сілаў Армэніі[15]. Па наяўных адзнаках, больш за палову асабістага складу Арміі аховы НКР — жыхары Армэніі[16]. На тэрыторыі Нагорнага Карабаху разьмешчаная вайсковая частка № 33651 Арміі Армэніі.[17]
Маюцца наступныя адзнакі тэхнікі Арміі аховы НКР (некаторае ўзбраеньне, пералічанае ніжэй, можа належыць да ЎС Армэніі[4]):
Remove ads
Глядзіце таксама
- Карабаская вайна
- Армянскія ўзброеныя атрады пэрыюду Карабаскай вайны
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads