Артур Сямёнаў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Артур Сямёнаў (нар. 21 кастрычніка 1994 году) — беларускі футбаліст, брамнік клюбу «Гарадоцкія львы».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Пачынаў займацца футболам у «Віцебску». У наступныя гады далучыўся да структуры менскага «Дынама», дзе пачаў выступаць за дублюючы склад клюбу. Разам з камандай у 2010 годзе стаў пераможцам чэмпіянату Беларусі сярод дублёраў, а ў 2013 годзе і бронзавым прызэрам. У 2014 годзе стаў гульцом клюбу «Бяроза-2010», якая ўваходзіла ў структуру сталічнікаў. Дэбютаваў за клюб 26 красавіка 2014 года ў матчы супраць мікашэвіцкага «Граніта». Замацаваўся ў асноўнай камандзе. Прынамсі згуляў за клюб агулам 26 матчаў. У 2016 годзе стаў свабодным агентам.

У лютым 2016 году праходзіў прагляд у «Нафтане». У сакавіку 2016 году склаў з клюбам працоўную дамову. Дэбютаваў за новую камнду 20 жніўня 2016 году ў матчы супраць «Гарадзеі». За тры сэзоны за першую каманду выступіў толькі ў 8 матчах. У сакавіку 2019 году спачатку прыяднаўся да мікашэвіцкага «Граніта»[3], а ў жніўні 2019 года стаў гульцом «Слоніму-2017»[4]. На пачатак 2020 году стаў вольным агентам. У 2021 годзе быў у складзе віцебскага «Прадцэнтру». У 2022 годзе пачаў выступаць за клюб «Гарадоцкія львы».

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads