Арцём Гурэнка
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арцём Гурэнка (нар. 18 чэрвеня 1994 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца расейскага клюбу «Ленінградзец». Сын былога беларускага футбаліста Сяргей Гурэнкі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец клюбу Менск», у якім з 2011 году пачаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 17 лістапада 2012 году ў матчы супраць «Берасьця», выйшаўшы на замену ў другім тайме. У 2013—2014 гадах выступаў за фарм-клюб «Менск-2» у Першай лізе.
Па заканчэьнні сэзону 2014 году «Менск-2» спыніў існаваньне, і Арцём далучыўся да летувіскага клюбу «Трокі». У складзе «Трокаў» замацаваўся ў асноўным складзе і двойчы быў срэбным прызэрам чэмпіянату краіны. У лістападзе 2016 году езьдзіў на прагляд у маскавіцкі «Лякаматыў»[3]. Сэзон 2017 году пачаў у складзе «Судувы»[4], аднак паводле пагадненьня бакоў пакінуў каманду ўжо ў траўні 2017 году. Пасьля зыходу з «Судувы» падтрымліваў форму зь менскім «Дынама», дзе галоўным трэнэрам быў ягоны бацька. У ліпені 2017 году пасьля прагляду падпісаў кантракт з «Слуцкам»[5]. У складзе «Слуцка» пачаў у асноўным выходзіць на замену. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2017 году скасаваў кантракт з клюбам[6].
Ад студзеня 2018 году знаходзіўся на праглядзе ў менскім «Дынама», зь якім у лютым склаў працоўную ўгоду[7]. У першай палове сэзону 2018 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, зь лета стаў часьцей выходзіць у пачатковым складзе. У пачатку 2019 году, не зважаючы на заканчэньне кантракту, трэнаваўся з «дынамаўцамі» і выправіўся зь імі на першы турэцкі збор, аднак у лютым пакінуў каманду[8]. У сакавіку 2019 году зноў апынуўся ў Летуве, стаўшы гульцом клюбу «Рытэрай», які паводле сутнасьці быў былымі «Трокамі»[9]. У жніўні 2019 году далучыўся да шыхтаў «Віцебска»[10], дзе замацаваўся ў стартавым складзе.
У студзені 2021 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Віцебск»[11] і пачаў трэнавацца зь «Іслаччу», зь якой неўзабаве склаў пагадненьне[12]. У «Іслачы» таксама стаў трывалым гульцом першай адзінаццатцы. У студзені 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў клюб[13]. У сакавіку 2022 году далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[14], дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2022 году пакінуў клюб[15] і неўзабаве стаў гульцом казаскага «Турана»[16]. Паводле вынікаў сэзону 2022 году «Туран» страціў месца ў найвышэйшым дывізіёне.
У сакавіку 2023 году вярнуўся ў «Белшыну»[17]. У ліпені 2023 году пакінуў клюб паводле пагадненьня бакоў[18] і неўзабаве далучыўся да расейскай «Уфы», галоўным трэнэрам якой быў ягоны бацька Сяргей Гурэнка[19]. Улетку прыяднаўся да расейскага клюбу «Ленінградзец» з трэцяга дывізіёну[20].
Міжнародная
Гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў), у кастрычніку 2012 году браў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы. З 2013 па 2016 гады выступаў за зборную Беларусі (да 21 году). У студзені 2014 году ўдзельнічаў у Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбургу, дзе разам зь беларускай камандай быў бронзавым прызэрам.
Remove ads
Дасягненьні
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads