Арцём Сокал
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арцём Сокал (нар. 30 сакавіка 1994 году) — беларускі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец менскай «Зьмены». Пазьней далучыўся да менскага «Дынама». З 2011 году пачаў выступаць за клюбны дубль сталічнікаў, дзе хутка замацаваўся ў складзе. Сэзон 2015 году правёў у арэндзе ў Першай лізе ў клюбе «Бяроза-2010». Па заканчэньні сэзону «Бяроза-2010» спыніла існаваньне, і ў красавіку 2016 году Сокал, пакінуўшы «Дынама», стаў гульцом магілёўскага «Дняпра», дзе спачатку гуляў у стартавым складзе, але пазьней стаў выходзіць на замену.
У ліпені 2016 году перайшоў у менскае «Тарпэда»[4], дзе замацаваўся ў пачатковым складзе на пазыцыі левага абаронцы. У сэзоне 2017 году быў капітанам сталічнай каманды. Сэзон 2018 году ў Найвышэйшай лізе таксама пачынаў у стартавым складзе, зь верасня перастаў зьяўляцца на полі праз траўму. У студзені 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Тарпэда»[5].
У сакавіку 2019 году стаў гульцом «Гомля»[6]. У складзе гомельскай каманды пераважна выходзіў на замену, толькі ў чэрвені і ліпені зьяўляўся ў стартавым складзе, выступаў таксама за дубль. У студзені 2020 году па заканчэньні працоўнай дамовы пакінуў «Гомель»[7]. У лютым 2020 году ўзмоцніў склад «Энэргетыка-БДУ»[8]. Замацаваўся ў складзе і стаў адным з асноўных гульцоў каманды, а ў 2021 годзе і капітанам.
У лютым 2022 году праходзіў прагляд у калінінградзкай «Балтыцы», але беспасьпяхова. Неўзабаве пачаў трэнавацца з «Гомлем» і ў сакавіку афіцыйна вярнуўся ў гэты клюб[9]. Быў асноўным абаронцам гомельскай каманды. Па заканчэньні сэзону 2022 пакінуў клюб[10]. У лютым 2023 году стаў гульцом узбэцкага «Сурхану»[11]. Пакінуў клюб у студзені 2024 году[12] і неўзабаве перайшоў у самаркандзкае «Дынама»[13].
Міжнародная
У 2011 годзе гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў). У 2012 годзе прыцягваўся да зборнай Беларусі (да 20 гадоў), а ў 2014 годзе гуляў за моладзевую зборную на Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбургу.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads