Асоўка (Гайнаўскі павет)

вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Асоўка (Гайнаўскі павет)
Remove ads

Асо́ўка (па-польску: Osówka, па-падляску: Osôvka[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.

Thumb
Знак-паказальнік на турысцкім шляху Царскі гасьцінец у Асоўцы
Хуткія факты
Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Чыжах). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўзьдзьвіжаньня Крыжа ў Гайнаўцы[3]).

Гісторыя

Асоўка была заснаваная толькі ў 1616 годзе на землях былай Бельскай пушчы[4]. У міжваенны пэрыяд Асоўка прыналежала да гміны Ласінка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 101 жыхароў (16 каталікоў і 85 праваслаўных, усе запісаныя былі палякамі)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Асоўка была далучаная гміны Чыжы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads