Мінус
матэматычны сымбаль From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мі́нус (па-лацінску: minus — «менш») (−) — матэматычны друкарскі сымбаль у выглядзе гарызантальнае рыскі, які ўказвае на адыманьне.
Remove ads
Выкарыстаньне
Матэматыка
У залежнасьці ад кантэксту, сымбаль мінусу можа абазначаць:
- двухмесны (бінарны) інфіксны апэратар адыманьня лікаў ці іншых матэматычных аб’ектаў: (памяншаемае ставіцца перад гэтым знакам, а аднімаемае пасьля);
- аднамесны (унарны) прэфіксны апэратар узяцьця супрацьлегляга значэньня адносна апэрацыі складаньня ();
- у гэтым жа ўнарным сэнсе знак мінусу выкарыстоўваецца для абазначэньня адмоўных лікаў (напрыклад, ).
У прыродазнаўчых навуках
У фізыцы й іншых натуральных навуках знак мінус выкарыстоўваецца для абазначэньня адмоўнасьці фізычных велічынь, якія могуць быць станоўчыя або адмоўныя (напрыклад, электрычны зарад, тэмпэратура, вышыня над узроўнем мора).
У інфарматыцы
Для прадстаўленьня ў кампутары знака адмоўнага ліку выкарыстоўваюць адзін зь бітаў як код знака (звычайна 0 кадуе дадатны лік, 1 — адмоўны). Для кадаваньня знака цэлых лікаў большасьць кампутараў выкарыстоўваюць дадатковы код, хоць сустракаецца й прамы код.
Remove ads
Варыяцыі сымбаля
Remove ads
Глядзіце таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads