Атыраў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Атыраў (па-казаску: Атырау) — горад у Казахстане, адміністрацыйны цэнтар Атыраўскай вобласьці. Разьмешчаны ў эўрапейскай частцы краіны, па берагах ракі Ўрал. Да 1991 году горад меў назрў Гур’еў.
Remove ads
Гісторыя
На ўласныя грошы купцом зь Яраслаўлю, то бок чыноўнікам гасьцінай сотні, Гурыем Назаравым у вусьце ракі Яік пры ўпадзеньні ў Касьпійскае мора ў 1640 годзе быў пабудаваны драўляны астрог паблізу ад Нагайскай рыбацкай стаянкі, за што Гурый заплаціў даніну Нагайскаму ханству ў горадзе Сарай-Джуку. Дзеці заснавальніка — Міхась, Іван і Андрэй Гур’евы, першымі пачалі прамысловую распрацоўку рыбных багацьцяў Яіку й нафтавых запасаў Эмбы.
Пазьней астрог перайшоў пад уладу Яіцкага казацкага войска. У 1647—1648 гадох паводле царскага загаду быў узьведзены каменны горад, названы Яіцкім мястэчкам, а пасьля таго, як на месцы сучаснага Ўральску быў пабудаваны яшчэ адно Яіцкае мястэчка, яго сталі называць Ніжнім Яіцкім мястэчкам. У XIX стагодзьдзі ён стаў называцца Гур’евым мястэчкам, пазьней проста Гур’еў.
У 1667—1668 гадох горад быў заняты Сьцяпанам Разіным. Ужо пасьля Кацярына II, каб сьцерці з памяці народу ўсякія ўспаміны пра Пугачоўскія паўстаньні, пераназвала Яік ва Ўрал.
Remove ads
Эканоміка
У горадзе працуюць наступныя буйныя прадпрыемствы:
- Атыраўскі нафтапераапрацоўчы завод
- Тэнгізшэўройл
Гарады-сябры
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads