Аю-Даг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аю-Да́г — гара ў Крыме паміж Артэкам і гарадзкім пасёлкам Партэніт, каля 16 км на паўночны ўсход ад Ялты.
Форма гары падобна на мядзьведзя, які п’е ваду. Вышыня гары — 577 м. Горны масіў зьлёгку выцягнуты ў паўночна-заходнім кірунку на 2400 мэтраў, выступае ў мора на 2—2,5 км. Агульная плошча — каля 4 км². З 1947 году комплекс Аю-Даг, які ўключае ў сябе Мядзьведзь-гару, абвешчаны помнікам прыроды.[1] Сёньня на гары знаходзіцца заказьнік дзяржаўнага значэньня плошчай 527 гектараў.
Remove ads
Тапаніміка
Сучасная назва комплексу Аю-Даг складаецца з двух крымскататарскіх словаў: ayuv — мядзьведзь, dağ — гара. Аднак, паводле сьведчаньняў расейскага дасьледніка Крыму Пятра Кёпена, яшчэ на пачатку XIX ст крымскія татары называлі гэтую гару Біюк-Кастэль, што азначае «вялікая фартэцыя». П. Кёпен выказаў меркаваньне пра тое, што ў сярэднія вякі гара магла насіць назву Ая, ад грэцкага слова «Ἁγία» — сьвятая[2], а потым грэцкае Ая трансфармавалася ў крымскататарскае Аюв.[3]
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads