Б

кірылічная літара From Wikipedia, the free encyclopedia

Б
Remove ads

Б, б (бэ; курсіў: Б б) — другая літара ўсіх альфабэтаў на кірылічнай аснове[1].

Хуткія факты Беларускі альфабэт:, У лацінцы ...
Remove ads

Характарыстыка

Thumb
Беларуская кірылічная рукапісная літара Б зь „Лемантара для школаў і хатняга навучаньня“[2]
Больш інфармацыі Назва, Пазыцыя ...
Remove ads

Гісторыя

Літара паходзіць з кірылічнай Б («Букі»), утворанай графічным відазьмяненьнем В («вѣдѣ»), што ўзьнікла на аснове грэцкай устаўнай В («бэта»). У старабеларускую графіку перайшла з старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычныя гукі «б», «б’», пры аглушэньні «п» («бубенъ», «хлебъ»). Ня мела лічбавага значэньня, бо лічбавае значэньне «два», уласьцівае грэцкай «бэце», перайшло на кірылічную літару В. У рукапісах XIV—XVII стагодзьдзяў у сувязі з функцыянаваньнем розных пісьмовых школ і выкарыстаньнем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія дапамагаюць вызначыць час і месца напісаньня помнікаў. У XVI ст., дзякуючы выдавецкай дзейнасьці Ф. Скарыны, акрамя рукапіснай, набыла й друкаваную форму, стала адрозьнівацца малая й вялікая, хоць ужываньне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і пачатку сказаў было яшчэ непасьлядоўным. У сучаснай беларускай мове абазначае шумныя звонкія выбухныя зычныя гукі «б», «б’», а пры аглушэньні «п» («барва», «белы», «грыб»). Бывае вялікая й малая, мае рукапісную й друкаваную форму. Выкарыстоўваецца ў афіцыйных абрэвіятурах (БССР, ТБМ). Пры клясіфікацыйным падзеле мае значэньне «другі» (пункт «Б»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэньне для разьмежаваньня прадметаў пад адным нумарам (квадрат № 6 б).

Remove ads

Лічбавае значэньне

У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах ня мае лічбавага значэньня.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads