Бабровіцкае возера

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бабровіцкае возера
Remove ads

Бабро́віцкае — возера ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Каля возера знаходзіцца вёска Бабровічы, горад Івацэвічы разьмешчаны за 30 км.

Возера
Бабровіцкае
Thumb
Панарама Бабровіцкага
Возера Бабровіцкае з боку вёскі
КраінаБеларусь
Плошча9,47 км²
Плошча вадазбору69,7 км²
Максымальная глыбіня8,0 м
Сярэдняя глыбіня2,5 м
Найбольшая даўжыня4,9 км
Найбольшая шырыня3,3 км
Даўжыня берагавой лініі14,4 км
Вышыня над узроўнем мора149 м[1]
Аб’ём вады0,025 км³
Каардынаты52°37′49″ пн. ш. 25°46′55″ у. д.
Бабровіцкае на мапе Беларусі
Thumb
Бабровіцкае
Бабровіцкае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Належыць да басэйну ракі Грыўды. Плошча возера — 9,47 км², даўжыня берагавой лініі — 14,4 км, максымальная глыбіня — 8,0 м, сярэдняя — 2,5 м. Асноўную плошчу займаюць глыбіні 02/04 м. Берагі нізкія, тарфяныя, парослыя хмызьняком. Тэрыторыя вадазбору — плоская нізіна, напалову пакрыта лясамі і хмызьнякамі, напалову балотамі і забалочанай тэрыторыяй. Канал Дзявяты злучае возера з ракой Грыўдай.

Возера багата рыбай (карасі, карпы, таўсталобік, лешч, шчупак, плотка, акунь). У 1970-я гады ў возера засялялі сярэбраных карасёў, белых карпаў, белых амураў і таўсталобікаў. Фітаплянктон прадстаўлены 89 відамі водарасьцяў (у асноўным зялёныя і сіне-зялёныя). Возера моцна зарастае.

Разам з Выганашчанскім возерам і навакольнай тэрыторыяй Бабровіцкае возера ўваходзіць у заказнік «Выганашчанскае» плошчай 43 тыс. га.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads