Выганашчанскае (заказьнік)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Выганашча́нскае — ляндшафтны заказьнік рэспубліканскага значэньня ў Берасьцейскай вобласьці.
Заказьнік быў створаны як гідралягічны заказьнік у 1968 годзе[1] на мяжы Ганцавіцкага, Івацэвіцкага і Ляхавіцкага раёнаў Пастановай СМ БССР ад 18.11.68 № 342 з мэтай захаваньня аднаго з буйнейшых леса-балотных масіваў Эўропы на галоўным эўрапейскім водападзеле рэк Балтыйскага і Чорнага мораў басэйнаў рэк Шчара і Ясельда.
Плошча заказьніка — 43 тыс. га, працягласьць з поўначы на поўдзень — 27 км, з захаду на ўсход — 46 км. У заказьнік уключаныя азёры Выганашчанскае і Бабровіцкае, а таксама прылеглая тэрыторыя, якая прадстаўляе сабою ў асноўным забалочаную раўніну. Каля 10 тысячаў гадоў таму на гэтым месцы знаходзілася вялізнае прыледавіковае возера плошчай каля 500 км².
На тэрыторыі заказьніка флёра прадстаўлена прыкладна 250 відамі расьлінаў, фаўна — 58 відамі сысуноў, 220 відамі птушак, 7 відамі рэптылій і 12 відамі земнаводных. Многія віды занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Азёры багаты рыбай.
Заказьнік «Выганашчанскае» — аб’ект экалягічнага турызму.[2] Частка Агінскага канала, пабудаванага ў 1767—1783 гг., знаходзіцца на тэрыторіі заказьніка.
Адміністрацыя заказьніка знаходзіцца ў горадзе Івацэвічы.[3]
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads