Бабровіцкі сельсавет (Валожынскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бабро́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Бабровічы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

12 кастрычніка 1940 году створаны Даўбенскі сельсавет у складзе Валожынскага раёну Баранавіцкай вобласьці. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Маладэчанскага раёну. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены адноўленаму Валожынскаму раёну.

16 жніўня 1973 году сельсавет перайменаваны ў Бабровіцкі.

30 кастрычніка 2009 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — пасёлак Першамайскі, вёскі Бабровічы, Банькава, Баркі, Бурнейкі, Вядзернікі, Галубы, Даўбені, Капусьціна, Носавічы, Палікшчына, Паморшчына, Пешкуры, Пруднікі, Прыбарныя, Саланая, Яцкава-Замосныя, Яцкава-Канчане, Яцкава-Карчомныя, Яцкава-Млынавыя, Яцкава-Падрэзьзе, Яцкава-Пяскі, Яшкавічы — перададзены Валожынскаму сельсавету[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads