Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бабру́йскі заво́д тра́ктарных дэта́ляў і агрэга́таў (БЗТДА) — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Бабруйску, што месьціцца на вуліцы Бахарава, д. 225. На 2013 год меў 5 сумесных зборачных прадпрыемстваў у Расеі (Новаперсіянаўка, Кастрычніцкі раён, Растоўская вобласьць; Рубцоўск, Алтайскі край; Пецярбург; Стэрлітамак, Башкартастан) і Славаччыне (Блатна па Астрове, раён Дунайска-Стрэда, Трнаўскі край). Валодаў 15 гандлёвымі прадстаўніцтвамі ў Беларусі: вёска Вароны (Віцебскі раён), Гомель, Ліда (Гарадзенская вобласьць), Магілёў, Менск і Слуцак (Менская вобласьць). Таксама меў 77 замежных гандлёвых прадстаўніцтваў у 30 краінах Азіі, Паўночнай Амэрыкі і Эўропы.
Remove ads
Гісторыя
Завод узьнік у 1945 годзе як міжраённая майстэрня капітальнага рамонту. У 1970 годзе яна відазьмянілася, перапрафіляфалася й атрымала сёньняшні назоў. У тым самым годзе завод увайшоў у вытворчае аб’яднаньне «Менскі трактарны завод». Сёньня БЗТДіА ёсьць буйнейшым прадпрыемствам Рэспублікі Беларусь, што выпускае запасныя часткі й камплектанты да трактараў «Беларусь».
Прадукцыя
На заводзе вырабляюцца дыскі счапленьня, раздатачныя каробкі, прамежкавыя апірышчы, гідраўзмацняльнікі, рукавы высокага ціску, дыскавыя колы, паваротныя цапфы, сілавыя валы, трактарныя крэслы, валы адбору моцы, паліваправоды й камплектанты да іх.
Партнэры
Доўгі час супрацоўнічае з Расеяй, Украінай, Малдовай, краінамі Прыбалтыкі, Польшчай, Сэрбіяй, Вугоршчынай, Баўгарыяй, Турэччынай, Пакістанам, Эгіптам, Гішпаніяй, Віетнамам, ЗША.
Узнагароды
Завод узнагарооджаны прызамі «Nike» і «Golden standart-2002», міжнароднае праграмы «Партнэрства дзеля прагрэсу». Прадукцыя заводу неаднаразова адзначалася дыплёмамі расейскіх і міжнародных выставаў за сваю якасьць і ўзнагароджаная залатымі мэдалямі ў намінацыі «За высокую якасьць прадукцыі, што выпускаецца» й «Найлепшая прадукцыя для аграпрамысловага комплексу».
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads